Вы тут

У сераду на поўдні краіны прыпячэ да плюс 27 градусаў


Сёння ўдзень умовы надвор'я ў нашай краіне будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Вецер паўднёвы, удзень у заходніх раёнах з пераходам на паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты, днём — моцны парывісты. Тэмпература паветра ўдзень ад плюс 20 да плюс 27 градусаў, па паўночным захадзе — 14—19 цяпла. У перадапошні дзень мая захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, якія павольна ссоўваюцца на ўсход краіны.

А ўслед за імі пачне паступаць халодная паветраная маса, таму чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, раніцай і ўдзень па ўсходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 да плюс 13 градусаў, удзень — 14—21 цяпла, па паўднёвым усходзе ўначы — плюс 14—17 градусаў, удзень — 22—26 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу атмасферны ціск падрасце, аблокаў і дажджоў стане менш. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 да 12 градусаў цяпла, удзень — 17—24 вышэй за нуль. У паўднёва-ўсходніх раёнах будзе цяплей, там у начныя гадзіны паветра прагрэецца да плюс 16 градусаў, а ў дзённыя — да 27 цяпла.

Спецыялісты спрагназавалі надвор'е і на выхадныя. У суботу і нядзелю ў асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе да плюс 14 градусаў. Удзень паветра прагрэецца ад плюс 16 да плюс 23 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 25 цяпла. Такі тэмпературны фон на 1—3 градусы ніжэйшы за кліматычную норму для першых летніх дзён.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».