Вы тут

З 1 верасня студэнты БДУ змогуць дадаткова вывучаць дысцыпліны па выбары


Мэта  праекта па дадатковай адукацыі — пашырэнне ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый і планамерны пераход да лічбавізацыі адукацыйнага працэсу.


Скарыстацца магчымасцю вывучаць дадаткова дысцыпліны па выбару змогуць студэнты любога курсу, а таксама магістранты ўсіх факультэтаў БДУ без выключэння. Па выніках станоўчай бягучай атэстацыі абраныя курсы ім унясуць у дадатак да дыплома. Ацэнка падрыхтоўкі студэнта будзе праводзіцца згодна з дзеючымі Правіламі правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі.

У выпадку атрымання нездавальняючай адзнакі або “не залічана”, студэнту можа быць выдадзена даведка аб праслуханай вучэбнай дысцыпліне без унясення адпаведных звестак у дыплом.

Навучанне па дадатковых дысцыплінах не абмяжоўваецца вучэбным курсам, гэта значыць, што першакурснік пры жаданні зможа абраць дысцыпліны, якія вывучаюцца на  чацвёртым годзе падрыхтоўкі.

У рамках пілотнага праекта нароўні з вочным наведваннем заняткаў плануецца актыўнае выкарыстанне анлайн-формаў па шэрагу дысцыплін. Дыстанцыйны фармат дазволіць індывідуалізаваць працэс навучання, забяспечыць мабільнасць пры вывучэнні матэрыялаў і выкананні заданняў. Дыдактычны матэрыял па шэрагу дысцыплін будзе размешчаны на адукацыйнай платформе LMS Moodle. На дадзены момант гэта база змяшчае звыш за 500 відэа-лекцый, канферэнцый, вебінараў, практычных трэнажораў, анлайн-трэнінгаў, інтэрнэт-семінараў, тэстаў і іншых матэрыялаў. Тэхнічныя магчымасці базы дазваляюць выкладчыку кансультаваць студэнтаў, правяраць выкананне заданняў, арганізоўваць самастойную працу і ў хуткім рэжыме забяспечваць вучэбнымі матэрыяламі.

 У бліжэйшы час у БДУ плануецца запусціць платформу электроннага раскладу. Яна дазволіць студэнтам з улікам абраных імі дадатковых дысцыплін сфарміраваць графік наведвання заняткаў і суаднесці яго з заняткамі па асноўнай спецыяльнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?