Вы тут

Карэспандэнт «Звязды» стала адным з дыпламантаў прававога конкурсу


Юбілейныя, 15-я, спаборніцтвы за прыз імя У. Спасовіча — статуэтку, што ўвасабляе сабой законнасць і літаратурны талент, — аб'ядналі прававой тэматыкай юрыстаў, журналістаў, адвакатаў, студэнтаў, навукоўцаў і іншых аўтараў.


На 11 намінацый конкурсу, які ладзіць Міністэрства юстыцыі, даслана больш за 100 работ, большасць з якіх прыйшлася на катэгорыю «Натарыят».

Уручаючы ўзнагароды журналістам, Уладзімір ЖАЎНЯК, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, заўважыў, што ён цяпер ведае, «дзе браць кадры для ідэалагічнай «вертыкалі», і дадаў, што «журналісты і юрысты аднолькава могуць разбалансаваць і ўзарваць грамадскае меркаванне».

А міністр юстыцыі Алег СЛІЖЭЎСКІ падзякаваў усім прысутным і запэўніў, што «гэтага конкурсу не было б, калі б не аўтары».

Сёлета адным з дыпламантаў конкурсу ў намінацыі «Права і журналістыка» ўжо не першы раз стала спецыяльны карэспандэнт «Звязды» Ірына Сідарок.

Віншуем калегу і жадаем новых творчых поспехаў!

Загаловак у газеце: «Звязда» — сярод узнагароджаных

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.