Вы тут

Спартыўныя аб'екты на Еўрапейскіх гульнях будуць даступнымі для ўсіх


У Мінску амаль 1900 людзей з інваліднасцю сістэматычна займаюцца спортам і фізкультурай. Яшчэ больш сярод іх спартыўных балельшчыкаў. І, зразумела, многія з іх захочуць наведаць такую яркую падзею, як ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску. Спартыўныя аб'екты спецыяльна рыхтуюцца для таго, каб быць даступнымі для ўсіх катэгорый гледачоў.


— У прыватнасці, удасканальваюцца іх элементы безбар'ернага асяроддзя, — расказала журналістам старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

На сённяшні дзень, па словах Жанны Рамановіч, усе спартыўныя аб'екты знаходзяцца ў завяршальнай стадыі падрыхтоўкі да правядзення гульняў. Так, у спартыўным комплексе «Мінск-Арэна» спраектаваны спецыяльны подыум для размяшчэння гледачоў, якія маюць інваліднасць. На веладроме «Мінск-Арэны» для іх адведзены месцы на трыбуне С (для інвалідаў-калясачнікаў будуць спецыяльна абсталяваныя месцы ў 8-м радзе). У САК «Алімпійскі» для фізічна аслабленых асоб таксама выдзелены спецыяльныя месцы на трыбунах.

Для прагляду спаборніцтваў па баскетболе ў Раlоvа Аrеnа зона для калясачнікаў будзе арганізавана на ўзроўні спаборніцкай пляцоўкі. Безбар'ернае асяроддзе (ліфты, пандусы, спецыяльныя санвузлы) забяспечана і ў «Чыжоўка-Арэне», гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па тэнісе, спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі.

Для прагляду спаборніцтваў па веласіпедным спорце ў раёне Кастрычніцкай плошчы людзі з інваліднасцю змогуць прыпаркаваць свой транспарт на плошчы Свабоды. І ў цэлым на ўсіх аб'ектах запланаваны стаянкі для спецаўтатранспарту. Прычым парковачныя месцы для інвалідаў-калясачнікаў будуць размешчаны на адлегласці 150—350 м ад уваходаў у будынкі.

Калі ж паўстане якая-небудзь праблема ці цяжкасць, людзі з інваліднасцю заўсёды змогуць звярнуцца да валанцёраў.

Святлана Бусько

Загаловак у газеце: Спецыяльныя месцы, пандусы, валанцёры...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».