Вы тут

У Купалаўскім музеі прымалі мангольскага перакладчыка і публіцыста


Мангольскі літаратар Бадам-Ачырын Галаарыд не ўпершыню наведваецца ў Беларусь. Гэтым разам ён прымаў удзел у ХІV Беларускім міжнародным медыяфоруме, які праходзіў у Брэсце. Але ў спадара Галаарыда ёсць і літаратурныя зацікаўленні. Ён прывёз у Купалаўскі музей адмысловы падарунак — пераклад на мангольскую мову «Санетаў» Янкі Купалы, якія пабачылі свет ва Улан-Батары ў пераўвасабленні менавіта Бадама-Ачырына Галаарыда.


— Падчас размовы з мангольскім госцем мы абмеркавалі розныя тэмы супрацоўніцтва, сяброўства, — расказвае дырэктар музея Алена Ляшковіч. — Спадар Галаарыд выказаўся пра тое, што варта было б правесці ў Манголіі выстаўку, прысвечаную жыццю і творчасці Янкі Купалы. Мангольскі пісьменнік займаецца і тэлевізійнымі праектамі. Магчыма, сам лёс народнага песняра Беларусі стане тэмай аднаго з тэлевізійных фільмаў у Манголіі. Была дасягнута дамоўленасць, што ў верасні ў нашым музеі адбудзецца прэзентацыя мангольскай кнігі Купалы. Дарэчы, яшчэ раней ва Улан-Батары асобна была выдадзена па-мангольску паэма «Над ракой Арэсай».

У сябе на радзіме Бадам-Ачырын Галаарыд вядомы журналіст і перакладчык. Ён пераклаў на мангольскую мову раман «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, «Гісторыю» Герадота, зборнік апавяданняў Джэка Лондана «Сэнс жыцця». Зараз, пабываўшы ў Мінску, у Брэсце, дзе праходзілі асноўныя мерапрыемствы міжнароднага медыяфорума, спадар Бадам-Ачырын Галаарыд вылучае розныя ініцыятывы, якія спрыялі б супрацоўніцтву Беларусі і Манголіі ў галіне культуры, літаратуры, мас-медыя.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: «Санеты» па-мангольску

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».