Вы тут

Фірменны гандаль «Паўднёвага» будзе пашыраны*


ААТ «Агракамбінат «Паўднёвы» — адно з самых буйных у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемстваў па вытворчасці свініны. Пагалоўе свіней тут складае каля 30 тысяч. Гаспадарка была створана ў 1973 годзе. Сёння высокатэхналагічнае шматпрофільнае аграпрамысловае прадпрыемства стабільна развіваецца і займае вядучае месца не толькі ў сваім рэгіёне, але і ў цэлым па краіне.


Жывёлагадоўля цяпер прадстаўлена комплексам па гадаванні свіней на прамысловай аснове, рэпрадуктарнай і адкормачнай фермамі, малочнатаварнымі фермамі і фермай па гадаванні рамонтнага маладняка буйной рагатай жывёлы. У агракамбінаце займаюцца вытворчасцю малака і ялавічыны. Таксама дзейнічаюць машынна-трактарныя паркі, сталовыя, цэхі: забойны, па перапрацоўцы мяса, насення алейных культур, па вытворчасці пелет і брыкетаў.

— Летась было атрымана 4706 тон свіной прадукцыі — амаль на 6 % больш, чым у папярэднім годзе, — адзначае выконваючы абавязкі дырэктара Мікалай МІСАЧЭНКА. — Выкананне дасягнута за кошт росту сярэднясутачнага прыбаўлення ў вазе на 19 грамаў да ўзроўню 2017 года. Павялічылася і рэалізацыя прадукцыі. Тэмп яе росту склаў 108,3 %. На 7,6 % больш было выраблена мяса, а рэнтабельнасць склала 17,2 %.

Цэх па вытворчасці мяса свініны на прадпрыемстве быў адкрыты 16 гадоў таму. Першапачаткова ў ім перапрацоўвалася толькі 35 % свініны ўласнай вытворчасці, сёння — практычна ўся. Тут выпускаецца звыш 170 найменняў разнастайнай смачнай прадукцыі. Дарэчы, рэнтабельнасць цэха перапрацоўкі ў справаздачным годзе склала 15,7 %. Цяпер перад камбінатам стаіць задача па нарошчванні аб'ёмаў перапрацоўкі свініны ва ўласным цэху, што пацягне далейшае павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі гатовай прадукцыі.

На прадпрыемстве пастаянна вядзецца работа па паляпшэнні якасці і асартыменту прадукцыі. Самыя свежыя паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы, вэнджаніну можна набыць у крамах фірменнай гандлёвай сеткі ААТ «Агракамбінат «Паўднёвы». 20 буйных і невялікіх гандлёвых пунктаў знаходзяцца на рынках Гомеля і Буда-Кашалёва.

У фірменнай краме агракамбіната «Паўднёвы» заўсёды самыя свежыя і смачныя вырабы.

Для павелічэння аб'ёмаў рэалізацыі праз уласны фірменны гандаль нядаўна была адкрыта крама № 6 у аграгарадку Пакалюбічы, таксама былі ўзяты ў арэнду тры крамы ААТ «Саўгас-камбінат «СОЖ». Меры па пашырэнні сеткі фірменнага гандлю дазволілі заўважна павялічыць тавараабарот. У планах — далейшае пашырэнне фірменнай гандлёвай сеткі. Гэта дазволіць паскорыць паступленне грашовых сродкаў на разліковы рахунак і павялічыць выручку ад рэалізацыі.

Дзве гаспадаркі, якія далучыліся да прадпрыемства за апошнія 15 гадоў, далі магчымасць атрымліваць уласную сыравіну для вытворчасці камбікармоў. Агульная плошча сельгасугоддзяў цяпер складае 7109 гектараў. З іх раллі — 5480 га. Летась было нарыхтавана 29,7 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў на адну ўмоўную галаву. Ураджайнасць збожжа кукурузы склала 94,3 ц/га, а тэмп росту па вытворчасці прадукцыі раслінаводства — 106,7 % да 2017 года.

— У нашым агракамбінаце 5574 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў — 2205, — расказвае Мікалай Аркадзьевіч. — Для статка мы нарыхтоўваем сілас, сянаж, дадаём здробленую салому і ўсе неабходныя карысныя кампаненты. Мы нарыхтоўваем неабходны аб'ём кармоў, каб утрымліваць 30 тысяч свіней. Дарэчы, кармоў у нас хапае заўсёды. За тры апошнія гады мы пабудавалі шэсць сіласных траншэй аб'ёмам да 3,5 тысячы тон. Сёлета будзем весці рэканструкцыю тых, хто дзейнічае. Паступова пабудуем яшчэ некалькі і адначасова павялічым аб'ём закладкі — да 3,5—4 тысяч тон у кожную.

Якасць канчатковага прадукту пасля перапрацоўкі алейных культур дэманструе тэхнік-лабарант Святлана Піменава.

Адна з самых важных задач, якая стаіць перад вялікім працоўным калектывам — а ў гаспадарцы зараз працуе звыш 700 чалавек, — павышэнне эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці на аснове зніжэння сабекошту прадукцыі. Работа ў гэтым кірунку дазволіць павялічыць канкурэнтаздольнасць прадукцыі, палепшыць фінансавае становішча прадпрыемства, а значыць і дабрабыт людзей, — адзначае намеснік дырэктара Вольга ЧАБРОВА.

— Сёння супрацоўнікі агракамбіната атрымліваюць годны заробак. Сярэдні цяпер складае 713 рублёў. Аднак планы ў нас вялікія. Будзем вырашаць адказныя задачы па рэжыме эканоміі ўсіх матэрыяльных рэсурсаў і росту аб'ёмаў вытворчасці. Трэба імкнуцца атрымаць 10600 тон зерня, у тым ліку кукурузы на збожжа — 4000 тон. Рэальная задача — нарыхтаваць не меней чым 30,3 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на адну ўмоўную галаву. У планах — вырабіць і рэалізаваць 4729,5 тоны свініны і атрымаць 49 000 галоў прыплоду парасят.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.

Грамадства

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

1 верасня ў беларускія школы ў невялікіх населеных пунктах прыйдуць 12 крэатыўных і неабыякавых педагогаў, якія павінны ўдыхнуць у іх новае жыццё.

Эканоміка

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй Жыллёвага кодэкса, якая была прынята сёлета ў пачатку мая, а ўступіць у сілу з 1 студзеня наступнага года.