Вы тут

Спажывец давярае «Урыцкаму стандарту»*


КСУП «Урыцкае» — адно з найбуйнейшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гомельшчыны, якое спецыялізуецца на адкорме буйной рагатай жывёлы, вытворчасці малака, раслінаводстве, прамысловай перапрацоўцы і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Дарэчы, арганізацыя мае ўласную гандлёвую сетку.


Жывёлагадоўчая галіна — асноўны прыбытак для гаспадаркі. На пачатак года статак буйной рагатай жывёлы складаў амаль 11 тысяч галоў. Валавы надой малака летась — звыш 13,5 тысячы тон, у тым ліку адбылося павелічэнне да ўзроўню 2017 года. Удой малака на карову — 5289 кілаграмаў. Вызначылася тэндэнцыя да яго росту — 100,3 %.

Што датычыцца гадавання свінняў, пагалоўе якіх складае больш чым 5,5 тысячы галоў, летась ад рэалізацыі свінагадоўчай прадукцыі тут атрымалі прыбытак 249 тысяч рублёў, а рэнтабельнасць склала 26,1 %, кажа дырэктар гаспадаркі Андрэй Саханкоў:

— Перад галіной раслінаводства заўсёды стаіць задача па забеспячэнні жывёл разнастайнымі кармамі. Ва ўмовах няўстойлівага надвор'я важна тэрмінова зарыентавацца, якую культуру лепш сеяць. Летась быў не самы лепшы сельскагаспадарчы год. Мы нарыхтавалі звыш 42 тысяч тон сіласу, больш чым 15 тысяч тон сенажу, 1,5 тоны сена, што ў пераліку на ўмоўную галаву жывёлы склала 21,5 цэнтнера кармавых адзінак. Спадзяёмся, што сёлета больш пашанцуе з надвор'ем.

Важную ролю ў выкананні ўсіх прагнозных паказчыкаў мае работа цэха механізавання. Пастаяннае абнаўленне тэхнікі — сярод прыярытэтаў КСУП «Урыцкае». На палетках працуюць 73 імпартныя і айчынныя высокапрадукцыйныя трактары розных мадыфікацый, сеялкі, культыватары, трактары, 39 грузавых аўтамабіляў і 12 збожжаўборачных камбайнаў.

Летась у КСУП была праведзена рэканструкцыя некаторых памяшканняў жывёлагадоўчага комплексу, рамонт падстрэшка для камбайнаў, боксаў для грузавых аўтамабіляў, гандлёвых павільёнаў, адрыны для цялят на МТФ «Старая Беліца».

Спажыўцы даўно ведаюць смачную прадукцыю прадпрыемства пад брэндам «Урыцкі стандарт». Яе можна набыць у чатырох фірменных крамах і гандлёвых пунктах на рынках Гомеля. У сталовай прадпрыемства апошнім часам значна пашырыўся асартымент гатовых страў, кандытарскіх вырабаў і паўфабрыкатаў.

На тэрыторыі прадпрыемства размешчаны забойны і мясаперапрацоўчы цэхі. Апошні выпускае больш чым 130 найменняў каўбасных і мясных вырабаў.

Праведзены аналіз гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства за мінулы год паказвае, што летась было выраблена валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 19 016 тысяч рублёў. Да ўзроўню 2017 года — 100,4 %. Узровень рэнтабельнасці па канчатковым фінансавым выніку склаў 10,7 %.

Для ўсіх супрацоўнікаў — а іх тут больш за 600 — у КСУП «Урыцкае» створаны ўмовы для плённай працы. У гаспадарцы сярэдні заробак цяпер складае 640 рублёў. Прафесійны калектыў ведае, што строгае выкананне тэхналагічных працэсаў як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве — не капрыз кіраўніцтва, а залог выніковай работы.

Дарэчы, усе супрацоўнікі, якія не парушаюць дысцыпліну і маюць выпрацаваную норму рабочага часу, штомесяц атрымліваюць узнагароджванне за вытворчыя вынікі ў натуральнай форме — прадукты харчавання на суму 25 рублёў праз уласныя крамы прадпрыемства. Да дзяржаўных, прафесійных свят усе маюць яшчэ і дадатковыя наборы прадуктаў.

  • Агульны зямельны фонд КСУП «Урыцкае» вельмі вялікі і складае 12 294 гектары землі, з іх 10 752 — сельскагаспадарчыя ўгоддзі.
  • Калгас «Урыцкае» быў утвораны ў 1931 годзе. Двойчы адбывалася ўзбуйненне гаспадаркі за кошт далучэння найбліжэйшых.
  • Першае згадванне вёскі Валковічы (потым Урыцкае) даводзіцца на 1560 год. Адным з асноўных гаспадароў земляў у старостве быў Лявонцій Воўк. Верагодна, што ад яго прозвішча пайшла і гістарычная назва вёскі Валковічы. У сувязі з наяўнасцю крупчастага млына вёска змяніла сваю назву на Валкавіцкі Крупец. У 1926 годзе быў выкананы план паставак дзяржаве, і вяскоўцы звярнуліся ў вышэйшыя органы з просьбай аб перайменаванні сяла і сельсавета. І з 1 студзеня 1927 года населены пункт стаў звацца Урыцкае — у гонар рэвалюцыянера Маісея Саламонавіча Урыцкага.
  • За высокія працоўныя паказчыкі 19 лютага 1976 года калгас быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а яго тагачасны старшыня Аркадзь Паташкін атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

УНП 400201031

* - На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.