Вы тут

Як змагацца з глабальным пацяпленнем


Эксперты ўпэўнены, атамная энергетыка — найбольш падыходзячая сёння крыніца атрымання энергіі.


Праблема глабальнага пацяплення кардынальна зменіць воблік Зямлі, створыць пагрозу для выжывання многім відам флоры і фаўны і адаб’ецца на жыцці чалавека. Гэтыя і іншыя экалагічныя пытанні сучаснасці абмяркоўваліся падчас кіна-talk “Ты заўважыў, як мяняецца планета?”, які адбыўся ў межах 19-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сахараўскія чытанні 2019 года: экалагічныя праблемы XXI стагоддзя”, якая днямі адбылася ў сталіцы.

Парніковы эфект, як мяркуюць вучоныя, стварае не толькі чалавек, але і само жыццё на планеце, якое мае цыклічнасць у выглядзе глабальных пацяпленняў і пахаладанняў. Чалавек толькі дадае свой унёсак у гэты натуральны працэс, і вызначыць памеры такога ўплыву немагчыма. Прынята лічыць, што спыніць змяненне клімату, ці хаця б паменшыць яго наступствы можна выкарыстоўваючы аднаўляльныя віды энергіі: сонца, ветра і вады.

Тым не менш, усё больш краін схіляецца да таго, што атамная энергетыка — найбольш падыходзячая сёння крыніца атрымання энергіі. На думку экспертаў, атамная генерацыя неўзабаве можа стаць як “зялёнай” бесперабойнай крыніцай энергіі, так і сапраўднымі лёгкімі для планеты. Згодна з дадзенымі МАГАТЭ, у перыяд 1970-2015 гадоў атамная энергетыка прадухіліла выкід 68 мільярдаў тон вугляроду ў паветра. Магутнасці атамных электрастанцый, якіх сёння дзейнічае больш як 230, дазваляюць пазбягаць 2,1 млрд тон выкідаў вугляроду штогод.

Зараз у свеце будуецца 37 атамных станцый, і ўсе экалагічныя моманты ўлічаны пры будаўніцтве, — заўважыў эколаг, Ахмед ДЭМІРАК, парфесар Універсітэта г. Мугла (Турцыя). — Праблему забруджвання навакольнага асяроддзя вырашыць досыць проста — дастаткова кантраляваць свае жаданні спажыўца.

Эксперты ўпэўнены, што рызыка ад дзеяння сучасных АЭС нашмат менш, чым карысць ад энергіі, што атрымоўваецца з іх дапамогай. Іншая справа — адпрацаванае паліва. Менавіта над праблемай яго захавання і перапрацоўкі трэба думаць найперш. Пакуль вырашыць гэтую задачу чалавеку не па сілах, можна толькі памяншаць аб’ёмы адходаў, напрыклад праз тэхналогію ацвярджэння адпрацаванага ядзернага паліва. Аднак ужо зараз яго выкарыстоўваюць ў многіх галінах.

— Дзякуючы гама-выпраменьванням можна даследаваць якасць метала, а ізатопы — выкарыстоўваць як кардыястымулятары, — расказаў Алег МУРАТАЎ, прафесар, член грамадскага савету Дзяржкарпарацыі “Расатам”, член Акадэміі навук экалогіі, бяспекі чалавека і прыроды (Санкт-Пецярбург, Расія). — Варта памятаць, што праблема радыёактыўных адходаў узнікла не з развіцця ядзернай энергетыкі, а была заўжды. Прыродныя выкапні таксама забруджаны радыенуклідамі.

Акрамя экалагічных дыскусій паміж экспертамі-эколагамі з Расіі, Турцыі, Беларусі і Польшчы і студэнтаў чатырох вядучых ВНУ, удзельнікі кіна-talk прагледзелі два дакументальныя фільмы з цыкла “Wild Edens”, які створаны Дзяржкарпарацыяй “Расатам”. Як кажуць аўтары стужак, задача фільмаў — паказаць спрадвечную прыгажосць Зямлі, якую мы можам назаўжды згубіць праз наступствы змянення клімату, калі чалавецтва не паменшыць аб’ёмы спажывання вугляроднай энергетыкі і не пачне выкарыстоўваць безвугляродную крыніцу — атамную энергетыку. “Энергія ветра, сонца, вады і атама даюць нам надзею на захаванне Планеты для нашчадкаў”.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.