Увечары 26 мая 2019 года інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і егер Крупскага падраздзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў падчас знаходжання ў лясным масіве паблізу вёскі Вялікія Жаберычы сустрэлі мужчыну з паляўнічай стрэльбай у руках. На просьбу прад'явіць дакументы на зброю мужчына зрабіў адзін стрэл з паляўнічай стрэльбы ў галаву егеры і ўцёк у невядомым кірунку, інфармуе афіцыйны тэлеграм-канал Следчага камітэта.
Аб тым, што адбылося, неадкладна было паведамлена ў экстранныя службы. Мужчына шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі праведзены агляд месца здарэння. Канфіскаваныя стрэляная гільза, патрон і іншыя рэчавыя доказы. Прызначаныя комплексная медыка-крыміналістычная, біялагічная, генетычная, балістычная і іншыя экспертызы.
Падазраваны затрыманы.
Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю.
Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.
Брудныя бізнес-гульні.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.