Вы тут

Міжнародны трыбунал абавязаў Расію вызваліць украінскіх маракоў


Міжнародны трыбунал па марскім праве абавязаў Расію неадкладна вызваліць два ўкраінскія ваенныя караблі і дапаможнае судна і 24 украінскіх маракоў, затрыманых паблізу Керчанскага праліва ў лістападзе 2018 года, і дазволіць ім вярнуцца на радзіму, задаволіўшы тым самым патрабаванні Украіны, інфармуе ВВС.


Міжнародны трыбунал, які засядаў у Гамбургу, у суботу абвясціў сваё рашэнне па патрабаванні Украіны аб вызваленні трох украінскіх ваенных караблёў, затрыманых у Керчанскім праліве 25 лістапада 2018 года.

Расія адмовілася прымаць удзел у пасяджэннях трыбунала.

Украінскія ваенныя караблі "Бердзянск" і "Нікаполь" і дапаможнае судна "Яні-Капу" і 24 члены іх экіпажаў былі затрыманыя расійскімі ўладамі паблізу Керчанскага праліва.

Украінскія караблі рухаліся з Адэсы ў порт Марыупаль у Азоўскім моры.

У Расіі ўкраінскія маракі абвінавачваюцца ў незаконным перасячэнні мяжы.

Рашэнне суда было вынесена большасцю ў 19 галасоў супраць аднаго.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».