Вы тут

Падчас Еўрапейскіх гульняў запрацуюць 20 гарадскіх інфапунктаў


Зацверджана Канцэпцыя дзейнасці гарадскіх інфармацыйных кропак падчас II Еўрапейскіх гульняў. Дакумент быў падрыхтаваны супрацоўнікамі кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ пры падтрымцы фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».


У канцэпцыі прапісаны механізм працы валанцёраў і забеспячэння інфармацыйнай падтрымкай гасцей горада ў перыяд правядзення спартыўных мерапрыемстваў. Плануецца, што з 19 чэрвеня пачнуць працаваць каля 20 гарадскіх інфармацыйных кропак на сталічных пляцоўках, а таксама прылеглых да аб’ектаў спаборніцтваў тэрыторыях. У іх ліку Нацыянальны аэрапорт «Мінск», аўтавакзал «Цэнтральны», чыгуначны вакзал «Мінск-Пасажырскі», Студэнцкая вёска, фан-зоны, асноўныя турыстычныя маршруты сталіцы... Тут размесцяцца інфармацыйныя палаткі і стойкі, дзе можна будзе атрымаць звесткі пра графік і месцы правядзення спаборніцтваў, інфраструктуру горада, грамадскага транспарту і іншую карысную для гасцей інфармацыю.

Таксама валанцёры забяспечаць усіх ахвотных спартыўнай і культурнай праграмай II Еўрапейскіх гульняў, гідам балельшчыка, турыстычнай картай горада і буклетамі пра славутасці Мінска і Беларусі.

Усяго на аказанні інфармацыйных паслуг будзе задзейнічана больш як 600 добраахвотнікаў. На гарадскіх інфакропках размесцяцца 200 чалавек. І каля 400 валанцёраў будуць дапамагаць гледачам і балельшчыкам прайсці на трыбуны, каб пазбегнуць утварэння вялікіх чэргаў.

Карта размяшчэння інфармацыйных кропак даступная на сайце II Еўрапейскіх гульняў.

БДУ з’яўляецца афіцыйным партнёрам міжнародных спаборніцтваў і мае адну з самых прадстаўнічых дэлегацый валанцёраў на гульнях у колькасці больш за 1700 чалавек.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тысячы атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?