Вы тут

SpaceX Ілона Маска запусціў на арбіту адразу 60 спадарожнікаў


Кампанія SpaceX амерыканскага прадпрымальніка і вынаходніка Ілона Маска запусціла на арбіту першую групу спадарожнікаў, прызначаных для забеспячэння глабальнага доступу да інтэрнэту, паведамляе ВВС


Ракета Falcon-9, якая ўзляцела з касмадрома на мысе Канаверал у Фларыдзе ў чацвер вечарам, вывела на арбіту 60 спадарожнікаў, здольных "раздаваць" хуткі інтэрнэт у маштабах планеты.

Кампанія Ілона Маска спадзяецца з часам пашырыць сваю сетку Starlink да 12 тысяч апаратаў.

SpaceX - не адзіная кампанія, у якой ёсць дазвол на стварэнне вялікай сеткі камунікацыйных спадарожнікаў. Сярод іншых - брытанская OneWeb, якая запусціла шэсць апаратаў за апошнія тры месяцы.

У Amazon таксама ёсць планы асваення космасу: кампанія распрацоўвае праект Project Kuiper, які прадугледжвае запуск на калязямную арбіту 3200 спадарожнікаў.

Усе гэтыя праекты прадугледжваюць запуск спадарожнікаў на нізкую калязямную арбіту - менш за дзве тысячы кіламетраў ад паверхні Зямлі. Гэта дазволіць мінімізаваць затрымку ў перадачы дадзеных, або прасцей кажучы, паменшыць лаг.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.