Вы тут

Беларусь прыме ў гэтым годзе моладзевы ЧС па хакеі ў першым дывізіёне


Беларусь атрымала права прыняць у гэтым годзе моладзевы (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне, паведамляе БЕЛТА.


Рашэнне было прынята сёння на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе. Канкурэнтам Беларусі за права прыняць моладзевы чэмпіянат была Аўстрыя.

Турнір пройдзе з 8 па 14 снежня. У барацьбе за адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён супернікамі маладзёжнай зборнай Беларусі будуць аднагодкі з Аўстрыі, Славеніі, Даніі, Латвіі і Нарвегіі.

У 2021 годзе Беларусь сумесна з Латвіяй прыме чэмпіянат свету па хакеі ў элітным дывізіёне сярод нацыянальных зборных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?