Вы тут

Лукашэнка даручыў актыўней развіваць МКАД і прыдарожныя ўчасткі


Даручана актыўней развіваць МКАД і прыдарожныя ўчасткі.


«Я шмат гаварыў аб тым, што хацеў бы бачыць уздоўж гэтых дарог. Але пакуль работа ідзе так сабе. Дзе-нідзе я, напэўна, і не бачу гэтай работы, таму што не ўсюды бываю. І сёння я хацеў бы проста вам усім абазначыць канкрэтна, якой павінна быць дарога і прыдарожныя ўчасткі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што ўдзяляе вялікае значэнне мадэрнізацыі дарог і развіццю прыдарожнай інфраструктуры, таму што гэта твар краіны. «Я часта вас крытыкую за дарогі, за парадак, іншыя напрамкі, звязаныя з нашай прыродай. Чаму сёння дарогі і перш за ўсё першая кальцавая аўтадарога? Гэта твар Мінска. Мінск — твар краіны, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Тут госці, людзі часта ездзяць па гэтых дарогах. І справа нават не толькі ў тым, што хутка прыедуць шмат гасцей з усяго свету на Еўрапейскія гульні. Калісьці трэба было гэту работу актывізаваць».

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб выкананні яго даручэнняў па падтрыманні ў належным эксплуатацыйным стане кальцавой аўтамабільнай дарогі і транспартных развязак вакол Мінска, добраўпарадкаванні і развіцці прылеглых да МКАД тэрыторый.

Прэзідэнту таксама прадэманстравалі пасажырскі транспарт, які будзе выкарыстоўвацца ў час Еўрапейскіх гульняў, у тым ліку аўтобусы МАЗ і «Нёман», аўтамабілі Geely Atlas. Каля 320 беларускіх красовераў будуць эксплуатавацца ў час гульняў у якасці таксі для прадстаўнічых гасцей. Пасля спаборніцтваў машыны размяркуюць па дзяржаўных структурах і мясцовых органах улады, далажыў мэр Мінска Анатоль Сівак.

Размаўляючы з вадзіцелямі, кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што яму падабаецца Geely Atlas. «Добрая машына», — ацаніў Прэзідэнт. Ён дадаў, што пара развіваць і вытворчасць электрамабіляў.

Пасля Аляксандр Лукашэнка ўжо ў якасці пасажыра аўтобуса азнаёміўся з добраўпарадкаваннем кальцавой дарогі.


Да інвестараў, якія зрываюць свае абавязацельствы, неабходна прымяняць жорсткія санкцыі.

«Хачу папярэдзіць: калі з інвестарам дамовіліся, ён павінен выконваць свае абавязацельствы. Калі не — павінны быць жорсткія санкцыі. А то ў нас так: калі не атрымалася, давайце пойдзем да Прэзідэнта — перапрафілюем. Хопіць займацца гэтым перапрафіляваннем. Не зрабіў — будзь ласкавы несці адказнасць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што тэрміны будаўніцтва і знешняга добраўпарадкавання аб’ектаў ні ў якім разе не павінны перавышаць трох гадоў. «Гэта датычыцца і дамоў, і іншых аб’ектаў, якія будуем. Што гэта за справа: вёска як вёска, вуліца як вуліца — не, нейкі інвестар узяў зямлю і развёў будоўлю на пяць-сем гадоў. Машыны туды едуць — пыл, гразь. Гэта ненармальна. Калі ты хочаш пабудаваць дом або які-небудзь аб’ект — калі ласка, вось табе ўчастак, ты падрыхтуйся для таго, каб можна было будаваць (перш за ўсё фінансава), і максімум за тры гады пабудуй аб’ект, добраўпарадкуй. Унутры можаш нават не рабіць — гэта твая справа. Галоўнае, каб знешне было нармальна, добраўпарадкавана і людзям не перашкаджала», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

«Вы навядзіце парадак у Мінску і абласцях. А Анфімаву (старшыня КДК Леанід Анфімаў. — Заўвага БЕЛТА) трэба паглядзець не некаторыя такія даўгабуды і сяго-таго правучыць ці навучыць. Калі яны ўзялі і не хочуць будаваць — канфіскаваць гэтыя ўчасткі, каб непанадна іншым было. Глядзіце, каб у нас не было гэтага гандлю: вы выдзелілі яму ўчастак, ён яго пачынае перапрадаваць і кішэні на гэтым набіваць. Гэтага быць не павінна. Узяў участак — ідзі будуй, не хочаш — вярні назад з пэўнай адказнасцю за тое, што ты не зрабіў таго, для чаго атрымліваў гэты ўчастак. Тут нам трэба наводзіць парадак», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнікі вобласці і горада праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку аб развіцці прылеглых да МКАД тэрыторый, будаўніцтве новых аб’ектаў і новых інвестыцыйных праектах. Яны заўважылі, што з боку інвестараў ёсць шэраг парушэнняў, напрыклад, зацягваюцца тэрміны будаўніцтва або яно наогул прыпыняецца. «Як толькі пачалі канфіскацыю ўчасткаў, яны сталі пачынаць будаўніцтва. Мы далі штуршок, і пайшоў рух», — канстатаваў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ён расказаў кіраўніку дзяржавы аб наяўнасці свабодных пляцовак на тэрыторыі вобласці і магчымых праектах, якія могуць быць рэалізаваны там.

Такія ж праблемы ёсць і ў Мінска. На яго тэрыторыі знаходзяцца 55 пляцовак, на іх з 2014 года пабудавана 10 аб’ектаў, яшчэ 14 будуюцца і 11 праектуюцца. Астатнія патрабуюць карэкціроўкі, у тым ліку з боку гарадскіх улад. «Значыць, гэта ўжо вы вінаватыя ў тым, што запланавалі і не рабілі там нічога, а цяпер прапануеце па-новаму. Гэтага таксама дапускаць нельга», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.


У добраўпарадкаванні краіны нельга спыняцца.

Работы па добраўпарадкаванні краіны павінны прадаўжацца.

«Напэўна, пачнём з асноўных дарог і пойдзем да граніц нашай краіны. Трэба добраўпарадкоўваць Беларусь, нельга спыняцца. Гэта наша фішка. Хто б сюды ні прыязджаў, усе ахаюць, як добра, прырода добрая. Але прыродзе трэба не толькі радавацца, не толькі жыць з ёй у згодзе — прыроду трэба і ўпрыгожваць, удасканальваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб развіцці Мінскай кальцавой аўтадарогі, Прэзідэнт адзначыў, што «пакуль работа ідзе так сабе». «Дзе-нідзе я, напэўна, і не бачу гэтай работы, таму што не ўсюды бываю. І сёння я хацеў бы проста вам усім абазначыць канкрэтна, якой павінна быць дарога і прыдарожныя ўчасткі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як расказаў журналістам мэр Мінска Анатоль Сівак, аўтамабілістаў больш за ўсё хвалюе стан пуцеправодаў на МКАД. Таму іх рамонт будзе прадоўжаны.

Гаворачы ў цэлым аб добраўпарадкаванні сталіцы, ён адзначыў, што ў гарвыканкама ёсць план мерапрыемстваў, які ўключае рамонт дарог і тратуараў, азеляненне тэрыторый, развіццё і абнаўленне інфраструктуры. «Гарадская адміністрацыя для таго і прызначана, каб выключаць нейкія негатыўныя моманты ва ўтрыманні горада, інфраструктуры, транспарту, жылля. Безумоўна, для горада гэта планавая работа», — растлумачыў Анатоль Сівак.

Разам з тым ён заўважыў, што ў гэтым годзе ў Мінску праводзіцца больш маштабная работа па добраўпарадкаванні ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Напрыклад, у 2018-м у сталіцы было высаджана амаль два мільёны кветак, у гэтым годзе плануецца — восем-дзевяць мільёнаў. Акрамя таго, укладзена больш асфальту, абноўлены пакрыцці на многіх вуліцах, замяняецца тратуарная плітка.

«Часам будуем новыя аб’екты і забываем пра ўтрыманне існуючых. Цяпер мы мяняем свае падыходы. Безумоўна, вельмі важна трымаць у ідэальным парадку тое, што ў нас ёсць», — падкрэсліў мэр.

Анатоль Сівак звярнуў увагу, што на працягу аднаго года дабіцца ідэальнага парадку немагчыма, таму работы па добраўпарадкаванні Мінска будуць прадоўжаны і ў наступным. «Мы спрабуем прыцягваць насельніцтва і прадпрыемствы да гэтай работы», — сказаў ён. Напрыклад, у сталіцы вызначаны амаль 370 участкаў, дзе можна высадзіць дрэвы. У гэтай рабоце прапануюць прыняць удзел і гараджанам.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».