Вы тут

Апошняя серыя «Гульні тронаў» у часткі аматараў серыяла выклікала дэпрэсію


Днямі выйшла апошняя серыя самага папулярнага тэлесерыяла сучаснасці «Гульня тронаў», які ішоў на канале НВО восем гадоў. Крытыкі і публіка, зрэшты, назвалі фінальны эпізод найгоршай серыяй усёй шматгадовай сагі. Каля 10 мільёнаў амерыканцаў пасля прагляду фінальнай серыі ўзялі адгул ці бальнічны, каб перажыць расчараванне, і больш за восем мільёнаў тэлегледачоў з розных краін свету падпісалі петыцыю з патрабаваннем перазняць фінал.


Мем мае ілюстрацыйны характар.

Аднак вытворцы паведамілі, што не плануюць рабіць гэтага, здымаць працяг альбо перазапускаць калі-небудзь серыял з іншымі акцёрамі ці рэжысёрамі. Зрэшты, ёсць і прыемная навіна для міжнароднай фан-суполкі: ужо гэтым летам пачнуцца здымкі аднаго з трох праектаў па сусвеце «Гульні тронаў», у якім не будзе знаёмых гледачам персанажаў, але будуць пэўныя сюжэтныя хады, якія растлумачаць далейшыя падзеі.

«Гульня тронаў» — тэлевізійны серыял у жанры фэнтэзі, які здымаўся для кабельнага канала НВО паводле серыі кніг амерыканскага пісьменніка Джорджа Марціна. Прычым у апошнія некалькі сезонаў серыял нават абагнаў літаратурную першакрыніцу: два завяршальныя раманы цыкла яшчэ не апублікаваныя.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Гульні скончыліся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».