Вы тут

Шэсць новых замежных тэлеканалаў неўзабаве пачнуць вяшчанне ў Беларусі


Шэсць новых замежных тэлеканалаў неўзабаве пачнуць вяшчанне ў Беларусі. Афіцыйны дазвол тэрмінам на тры гады атрымалі ў Міністэрстве інфармацыі нашай краіны праграмы «Тэра Інкогніта», «Невядомая планета», «Савецкае кіно», «HD Medіa», «КінаМеню HD» і «STAR cіnema».


Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Мінінфарма, згаданыя тэлеканалы «маюць забаўляльную і пазнавальную скіраванасць — сюжэты пра падарожжы, а таксама дэманстрацыя мастацкіх (ігравых) фільмаў». Пры гэтым, нагадваюць спецыялісты ведамства, наяўнасць таго ці іншага канала ў Спісе замежных СМІ, якія атрымалі дазвол на вяшчанне ў Беларусі, вызваляе ад неабходнасці атрымліваць такі дазвол іншых асоб, адказных за распаўсюджванне.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Новыя «стравы» ў тэлеменю

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.