Вы тут

«У рабоце са зваротамі грамадзян не павінна быць адпісак»


Пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясніковіча прайшло на пачатку тыдня. У цэнтры ўвагі была арганізацыя працы памочнікаў членаў Савета Рэспублікі і сумесныя праекты з Казахстанам.


Фота: sovrep.gov.by

Як паведамляе сайт верхняй палаты парламента, напярэдадні быў праведзены маніторынг работы памочнікаў членаў Савета Рэспублікі і агучаны яго вынікі на пасяджэнні Прэзідыума. Для павышэння эфектыўнасці працы памочнікаў членаў Савета Рэспублікі падрыхтаваны практычныя рэкамендацыі, якія былі падтрыманы Прэзідыумам.

У цэлым адзначана, што з моманту правядзення папярэдняга маніторынгу дзейнасці памочнікаў членаў Савета Рэспублікі адбыліся пазітыўныя змены: ліквідаваны асобныя недахопы ў арганізацыі работы памочнікаў, на ўсіх сайтах выканкамаў размешчана неабходная інфармацыя пра іх, больш сістэмнай стала праца са зваротамі грамадзян.

Падводзячы вынікі разгляду пытання, Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтаваў увагу на тым, што ўважлівае стаўленне да людзей павінна быць прыярытэтам для членаў Савета Рэспублікі і іх памочнікаў. «Работа са зваротамі грамадзян не павінна быць фармальнай, не павінна быць адпісак. Кожнаму, хто звярнуўся, трэба дапамагчы. Гэта задача, якую ставіць перад намі кіраўнік дзяржавы», — сказаў ён.

Патэнцыял памочнікаў павінен быць максімальна задзейнічаны для своечасовага вывучэння грамадскай думкі, маніторынгу сацыяльна-эканамічнай сітуацыі і аператыўнага вырашэння актуальных пытанняў на месцах, дадаў старшыня Савета Рэспублікі. Пры прызначэнні памочнікаў не павінна быць ніякага «кумаўства», падкрэсліў ён.

Што датычыцца маніторынгу дзейнасці памочнікаў членаў Савета Рэспублікі, то яго будуць праводзіць рэгулярна. Гэта шмат у чым дапаможа палепшыць іх працу, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, акрамя работы над памылкамі, неабходна таксама паказваць канкрэтныя станоўчыя прыклады працы памочнікаў іх калегам. Гэта добрая школа, магчымасць падзяліцца вопытам. Акрамя таго, памочнікам варта часцей праяўляць ініцыятыву, выказваць свае прапановы, у тым ліку па ўдасканаленні заканадаўства.

Падчас пасяджэння Прэзідыума таксама было ўзнята пытанне аб ключавых сумесных праектах Беларусі з Казахстанам дзеля далейшага разгляду на падкамісіі па развіцці супрацоўніцтва ў інавацыйнай сферы Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Сената Парламента Рэспублікі Казахстан.

Загаловак у газеце: Варта праяўляць ініцыятыву і выказваць прапановы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.