Вы тут

Учора ў сталіцы ўрачыста адкрылі фантан каля ЖК «Маяк Мінска»


Учора ў Мінску ўрачыста адкрылі незвычайны фантан каля жылога комплексу «Маяк Мінска», што за будынкам Нацыянальнай бібліятэкі.


Свята пачалося яшчэ ў 17.00 з канцэрта гурта «Без білета». Саму пляцоўку для адкрыцця фантана ўпрыгожылі: загадзя паставілі побач дзве гандолы за агароджай. Увечары пачалося прадстаўленне з фантанам, які струменіўся трохі ў нязвыклай плоскасці — вялікім экранам памерам 8 на 14 метраў, пад музыку і са светлавым суправаджэннем.

Фантан ззяў і свяціўся, танцаваў і нават выконваў мелодыі. Праекціроўшчыкі фантана ўпэўненыя, што ён у корані памяняе прадстаўленні мінчан і гасцей сталіцы аб гэтых гідратэхнічных збудаваннях. Забудзьцеся аб трывіяльных струменьчыках — гэта сапраўдная казка жывой вады.

Праектавалі фантан і распрацоўвалі яго дызайн іспанскія спецыялісты, якія карыстаюцца беспярэчным аўтарытэтам ва ўсім свеце. Уся палітра фарбаў — на вадзяным экране.

Фантан працуе па замкнёным контуры — ён запаўняецца вадой адзін раз за сезон і не патрабуе пастаяннага падсілкоўвання з гарадскога вадаправода. Аўтаматычная сістэма ачысткі вады прасочыць за тым, каб забяспечыць крышталёвую чысціню гэтай феерыі. А гледачы маюць магчымасць убачыць 15 вертыкальных бруй, 4 бруі танцуючыя, 7 аблокаў з пырскаў, 3 водныя віхуры, а яшчэ 4 рабатызаваныя бруі і іншыя спецэфекты.

Чакаецца, што фантан будзе працаваць з музыкай і светлавым шоу па выхадных і святах, пасля дзевяці вечара.

Сяргей КУРКАЧ

Фота і відэа Андрэя САЗОНАВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.