Вы тут

У беларускіх ВНУ і ССНУ могуць увесці курс па карупцыі


У вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах трэба ўвесці курс, які тлумачыць, што такое карупцыя. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адказваючы на ​​пытанне дэпутатаў аб мерах па барацьбе з карупцыяй, інфармуюць "Мінск-Навіны".


Сярод іншых прапаноў - увядзенне адміністрацыйнай адказнасці юрыдычнай асобы за атрыманне хабару супрацоўнікам гэтай арганізацыі.

- Калі чыноўнік бярэ хабар, то вінаваты не толькі ён, а ўся сістэма, дзе ён працуе, - адзначыў Аляксандр Канюк. - І адказваць за правапарушэнне павінен не толькі хабарнік, але і кіраўніцтва.

Таксама плануецца забараніць хабарнікам займаць кіруючыя пасады ў прыватных арганізацыях пасля адбыцця тэрміну пакарання і кампенсацыі матэрыяльнага ўрону. Зараз гэта тычыцца толькі работнікаў дзяржструктур. Акрамя таго, будзе працягвацца праца па ўдасканаленні закупак.

Дэпутаты 23 мая абмяркоўвалі праект пастановы Палаты прадстаўнікоў «Аб Дэкрэце Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 2019 года "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй".

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.