Вы тут

Сезон вячэрніх кінапаказаў у Верхнім горадзе стартуе 25 мая


Новы сезон кінапаказаў на адкрытым паветры на тэрыторыі Верхняга горада ў Мінску стартуе 25 мая, піша БЕЛТА са спасылкай на Мінгарвыканкам. 


Праект "Open air CINEMA", як і мінулыя гады, падорыць мінчанам і гасцям магчымасць штотыднёва ўвечары глядзець у дворыку атэля "Манастырскі" кінакарціны розных жанраў. 

Асаблівае месца зоймуць работы айчынных рэжысёраў, паколькі ў бягучым годзе беларускаму кінематографу споўніцца 95 гадоў.

Першай карцінай, якая будзе паказана на свежым паветры ў суботу, 25 мая, стане гісторыка-біяграфічны фільм "Я, Францыск Скарына" Барыса Сцяпанава.

  • Уваход на сеансы свабодны, пачатак у 21.00.

Арганізатарам мерапрыемства выступае УП "Кінавідэапракат" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».