Вы тут

У Астравецкім раёне на аўтабаях бетонная агароджа павалілася на гледача


У Астравецкім раёне 52-гадовы мужчына атрымаў цяжкую траўму нагі падчас "Аўтабаёў на выжыванне". Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.


Аўтабаі праходзілі 18 мая ў вёсцы Трайгі Астравецкага раёна. "Пасля сутыкнення двух аўтамабіляў пад кіраваннем 22-гадовага і 31-гадовага удзельнікаў транспартны сродак першага ўдарыўся ў ахоўны бетонны блок. У выніку гэты бетонны блок перакуліўся і траўміраваў мужчыну, які знаходзіўся за ім. Паведамленне пра гэта паступіла ў органы ўнутраных спраў каля 19.20 з установы аховы здароўя", - распавёў Сяргей Шаршаневіч.

Па папярэдніх дадзеных, атрыманыя мужчынам цялесныя пашкоджанні адносяцца да цяжкіх, але канчатковыя высновы будуць зробленыя пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы.

Фота УСК па Гродзенскай вобласці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».