Вы тут

Euronews зняў ролік пра мінскую вуліцу Кастрычніцкую


Гіганцкія графіці на сценах фабрычных будынкаў: буянства фарбаў і фантазіі на фоне аднатыпнай архітэктуры савецкага мінулага - так выглядае вуліца Кастрычніцкая, мабыць, адна з самых незвычайных у беларускай сталіцы. Ролік пра яе зняў канал Euronews.


... А ўсяго некалькі гадоў таму гэта быў напаўзакінуты фабрычны раён. Жыццё ў яго удыхнуў сумесны праект беларускіх і бразільскіх мастакоў, рэалізаваны падчас фестывалю Vulica Brasil ў 2014 годзе. Уражлівыя працы паклалі пачатак развіццю квартала: сёння Кастрычніцкая з яе арт-галерэямі, барамі, творчымі студыямі - ці ледзь не самы модны раён Мінска.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.