Вы тут

У Акадэміі МУС пройдзе конкурс аратарскага майстэрства сярод студэнтаў


Акадэмія МУС разам з БРСМ 23-24 мая правядуць 19-ы міжнародны конкурс аратарскага майстэрства сярод студэнтаў “Цыцэроній”.


Па выніках абласных, гарадскіх і вузаўскіх адборачных этапаў да ўдзелу ў галоўным спаборніцтве заяўлена 46 канкурсантаў з 25 устаноў вышэйшай адукацыі. За перамогу паспаборнічаюць аратары з Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама студэнты з шэрагу дзяржаў, якія вучацца ў нашай краіне, -- Індыі, Канады, Кітая, Таджыкістана, Туркменістана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Японіі.

Конкурс, тэмай якога стаў дэвіз “О, спорт, ты – мір!”, прысвечаны ІІ Еўрапейскім гульням і здароваму ладу жыцця. У склад журы ўвойдуць высокакваліфікаваныя спецыялісты ў сферы моўнай камунікацыі.

Ганаровы госць мерапрыемства – Вадзім Дзевяткоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, у мінулым чэмпіён свету, прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянату Еўропы па кіданню молата. На цырымоніі адкрыцця конкурсу заслужаны майстар спорту Беларусі звернецца з прывітальным словам да майстроў слова.

У першы дзень спаборніцтваў адбудуцца выступленні ўдзельнікаў з троххвіліннай прамовай. Канкурсанты, якія набяруць найбольшую колькасць балаў, выступяць у заключным туры з фармаце парных дэбатаў па тэмах, прапанаваных аргкамітэтам.

Госці з далёкага замежжа раскажуць пра свае краіны і народныя традыцыі.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 24 мая. Арганізатары падрыхтавалі больш за 20 прызоў. Удзельнікаў і гасцей конкурсу чакае святочны канцэрт, пасля якога адбудзецца курсанцкі баль, прыняць удзел у якім змогуць усе ахвотныя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».