Вы тут

Ракавыя рэгістры


Кітайская сістэма ахоплівае 438 мільёнаў чалавек.


У Кітаі створана сістэма ракавых рэгістраў па ўсёй краіне, якая ахоплівае 438 мільёна чалавек.  Пра гэта паведаміў Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

 Кітай ўдасканальвае сістэму дыягностыкі і лячэння рака, якая засноўваецца, у прыватнасці, на анкалагічных бальніцах і медыцынскіх установах пярвічнага ўзроўню, адзначыў намеснік кіраўніка Дзяржкамітэта Лі Бінь. Па словах спецыяліста, былі таксама прыняты меры для забеспячэння паставак супрацьракавых лекавых прэпаратаў.

 Кітай імкнецца да развіцця ранняй дыягностыкі і лячэння рака, сказаў Лі Бінь, дадаўшы, што камітэт прыме комплексныя меры для паляпшэння прафілактыкі і лячэння рака з мэтай зніжэння смяротнасці ад анкалагічных захворванняў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.