Вы тут

Дэпутаты разгледзяць дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй


Беларускія дэпутаты на пасяджэнні 23 мая разгледзяць пытанне аб дэкрэце Прэзідэнта ад 10 мая 2019 года нумар 3 "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


Дэкрэт выдадзены ў мэтах узмацнення мер адказнасці за карупцыйныя злачынствы. Згодна з дэкрэтам асобы, асуджаныя за іх учыненне, не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім.

Усяго ў парадак дня пасяджэння ўключана 12 пытанняў. У першым чытанні плануецца разгледзець папраўкі ў закон аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння. У другім - законапраект аб змяненні закона аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях.

Прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнародных дагавораў, у тым ліку з Азербайджанам аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі, з Польшчай - аб утрыманні пагранічных дарожных маставых аб'ектаў на дзяржаўнай граніцы, з Украінай - аб рэадмісіі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.