Вы тут

У Расіі затрымалі беларускага бізнесмена за махлярства ў галіне медыцыны


Уладальнік маскоўскага шматпрофільнага медыцынскага цэнтра "Ф Клінікс", 32-гадовы бізнесмен з Беларусі Павел Фралоў, падазраецца ў махлярстве на суму 15,5 млн долараў.


Удзельнікі групы "пад кіраўніцтвам раней судзімага грамадзяніна адной з замежных дзяржаў" стварылі ў шэрагу рэгіёнаў Расіі сетку медыцынскіх клінік з мэтай атрымання звышпрыбытку, паведамляе газета "Коммерсант". Увогуле ў межах крымінальнай справы затрыманыя 25 чалавек.

Работнікі ўстаноў, якія не маюць спецыяльнай медыцынскай адукацыі, уводзілі пажылых людзей у зман аб наяўнасцi ў iх захворванняў, якія патрабуюць неадкладнага і дарагога лячэння. Для аплаты фіктыўных медыцынскіх паслуг пацярпелых схілялі да афармлення крэдытаў на сумы да 7,7 тысячы долараў.

У МУС Расіі лічаць, што падкантрольныя арганізатару махлярства лекары, дзейнічаючы ў розных расійскіх гарадах, атрымалі грошы з больш за 11 тысяч здаровых грамадзян за непатрэбныя ім медыцынскія паслугі.

Прадстаўнікі Фралова сцвярджаюць, што ён не меў дачынення да аферы, а скаргі на яго ініцыяваныя канкурэнтамі па рынку.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.