Вы тут

Тэрэза Мэй пагадзілася на галасаванне аб новым рэферэндуме па "брэксіце"


Прэм'ер-міністр Брытаніі Тэрэза Мэй абвясціла, што згодная правесці ў палаце абшчын галасаванне аб другім рэферэндуме па "брэксіце". Гэта - адна з саступак, пры дапамозе якіх прэм'ер спадзяецца ўсё ж такі правесці праз парламент тройчы адкінутае пагадненне аб выхадзе з Еўрасаюза, піша BBC.


Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй у аўторак абвясціла, што яе кабінет гатовы пайсці на пэўныя кампрамісы, каб пераканаць дэпутатаў усё ж такі прагаласаваць за праект пагаднення аб выхадзе, і адзін з гэтых кампрамісаў - галасаванне па пытанні аб тым, праводзіць ці не праводзіць новы рэферэндум.

Пры гэтым, паводле слоў Мэй, палажэнне аб рэферэндуме будзе ўключана ў праект пастановы парламента адносна пагаднення з ЕС - гэта значыць прэм'ер-міністр такім чынам запрашае праціўнікаў выхаду з ЕС, якія выступаюць за другі рэферэндум, адначасова прагаласаваць і за рэферэндум, і за выхад з Еўрасаюза на ўмовах, прапісаных у пагадненні.

"Я звяртаюся да тых дэпутатаў, хто хоча правесці другі рэферэндум, каб зацвердзіць пагадненне з ЕС, - для гэтага вам спатрэбіцца пагадненне і, адпаведна, пастанова аб адабрэнні пагаднення", - сказала Мэй.

Між тым большасць тых дэпутатаў, што выступаюць за рэфэрэндум, дамагаюцца менавіта адмены "брэксіта": яны спадзяюцца, што цяпер брытанскі народ, даведаўшыся, з якімі цяжкасцямі звязаны "брэксіт", прагаласуе супраць выхаду.

Тэрэза Мэй мае намер распачаць чацвёртую спробу правесці праз парламент праект пагаднення аб выхадзе з ЕС на першым тыдні чэрвеня.

Пасля гэтага Мэй абяцае, па-за залежнасці ад зыходу галасавання, паведаміць аднапартыйцам, калі яна сыдзе ў адстаўку. Мяркуецца, што Мэй пакіне пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра на працягу лета.

На думку большасці брытанскіх каментатараў, шанцы на праходжанне праекта пагаднення з ЕС у палаце абшчын з чацвёртай спробы вельмі малыя: апазіцыя, з аднаго боку, і жорсткія "брэкзіцёры" -торы, з другога, не задаволяцца прапанаванымі кампрамісамі і ўсё роўна прагаласуюць супраць.

Апошнія некалькі тыдняў урад Мэй вёў перамовы з кіраўніцтвам галоўнай апазіцыйнай партыі, Лейбарысцкай. Дэклараванай мэтай перамоваў быў пошук кампрамісу адносна выхаду з Еўрасаюза, але на мінулым тыдні яны скончыліся нічым.

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.