Вы тут

У мінінфарме прадставілі пераклады Купалы на мангольскую мову


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь напярэдадні XІV Беларускага міжнароднага медыяфоруму адбылася сустрэча з удзельнікамі гэтага праекта — прадстаўнікамі Манголіі.


Сваімі развагамі пра беларуска-мангольскае медыйнае супрацоўніцтва падзяліліся прэзідэнт Канфедэрацыі мангольскіх журналістаў, пісьменнік і журналіст, заслужаны дзеяч культуры Манголіі спадар Бадам-Ачыр Галаарыд і кіраўнік консульскага агенцтва Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Санома Цагаа. Размова ішла пра арганізацыю прэс-тура беларускіх журналістаў ва Улан-Батар, пра тое, што варта шырэй паказваць эканамічнае супрацоўніцтва нашых краін, якое набірае хуткасці. Як у галіне набыцця Манголіяй беларускай тэхнікі, так і ў арганізацыі адносін у сельскагаспадарчай вытворчасці. У прыватнасці, ідзе прапрацоўка стварэння з дапамогай беларускага боку малочнага кластара ў Манголіі.

Спадар Галаарыд прэзентаваў у час сустрэчы кнігу перакладаў санетаў Янкі Купалы на мангольскую мову, якая толькі што пабачыла свет ва Улан-Батары. Перакладчык і ініцыятар гэтага выдання зазначыў, што ўжо зараз у кнігавыданні Манголіі плануюцца новыя праекты, якія прадставяць мангольскаму чытачу беларускую літаратуру. Таксама ў час сустрэчы была звернута ўвага і на асвятленне ў мангольскіх масмедыя ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія праз некалькі тыдняў будзе прымаць Беларусь. Удзел у сустрэчы з беларускага боку прынялі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Мангольскія госці форуму

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.