Вы тут

Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2018 год


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2018 год. Адпаведны ўказ нумар 194 кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Па выніках дзейнасці Нацыянальнага банка ў 2018 годзе дасягнута асноўная мэта грашова-крэдытнай палітыкі па абмежаванні інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн. Яна склала 5,6 працэнта (снежань 2018 года да снежня 2017 года) пры прагнозным параметры не больш як 6 працэнтаў.

Пры гэтым забяспечаны падтрыманне макраэканамічнай і фінансавай устойлівасці, бяспечнае і эфектыўнае функцыянаванне банкаўскага сектара, захаванне высокай даходнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце, а таксама даступнасць крэдытаў у беларускіх рублях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».