Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Мужчына завёў тарантула, каб страшыць цешчу

Карыстальнік сацыяльнай сеткі Reddіt распавёў, як аднадзіў цешчу ад штодзённых візітаў да сябе дадому. Ён прызнаўся, што завёў павука, у супольцы AmІtheAsshole («А ці не сволач я?»).

Мужчына патлумачыў, што ўжо шмат гадоў жанаты з кітаянкай. Паводле яго слоў, бацькі жанчыны вельмі кансерватыўныя і не разумеюць, што такое прыватнасць, а жонка ніяк не можа ўсталяваць мяжы ў адносінах з імі. «Калі з цесцем можна дамовіцца, то цешча проста вар'ятка», — апісаў іх карыстальнік. Ён паскардзіўся, што маці яго жонкі прыходзіць кожны дзень без запрашэння і пастаянна бурчыць.

Некалькі месяцаў таму мужчына даведаўся, што цешча панічна баіцца павукоў. Тады ён дадумаўся завесці хатняга тарантула, каб жанчына больш не прыходзіла, аднак не раскрыў жонцы свае матывы. Як толькі гадаванец з'явіўся ў іх дома, у госці стаў прыходзіць толькі цесць. Карыстальнік спытаў, ці можна лічыць яго ўчынак дрэнным, улічваючы, што ён не раскрыў усёй праўды жонцы. «Яна не рэагавала на мой непакой аб асабістых межах гадамі, так што ў мяне не было выбару. Да таго ж тарантул — выдатны гадаванец», — падсумаваў мужчына.

Каментатары выказалі здагадку, што жонка мужчыны ўсё зразумела і сама рада, што ёй удалося пазбавіцца ад празмернай апекі маці і пазбегнуць сваркі з ёй.


Жанчына, якая не ведала аб цяжарнасці, напалохала хлопца родамі

Жыхарка шатландскага горада Фолкерк, якая не здагадвалася аб сваёй цяжарнасці, раптам нарадзіла, паведамляе The Daіly Record.

20-гадовая Стэйсі Портэр аднойчы адчула спазмы ў жываце. У гэты час яе каханы Дэвід Джонстан спаў. Пад раніцу мужчына прачнуўся і ўбачыў на экране тэлефона, які знаходзіўся ў бязгучным рэжыме, 60 прапушчаных званкоў ад сяброўкі. Праз секунды дзяўчына патэлефанавала зноў і сказала: «Падымайся наверх, я нараджаю».

«Усё было як у тумане, здаецца, я прачнуўся ад крыкаў ці плачу», — успамінае Дэвід. Ён накіраваўся ў ванны пакой, дзе знаходзілася Портэр, і выклікаў брыгаду хуткай дапамогі. «Парамедык адправіў мяне збіраць сумку. З невядомай мне прычыны па рэчы я палез у халадзільнік, — патлумачыў мужчына. — Я да гэтага часу не магу апісаць эмоцыі, якія тады зазнаў». Паводле слоў Стэйсі, роды прайшлі даволі хутка і бязбольна. Літаральна праз некалькі хвілін пасля таго, як на свет з'явілася Сафія Грэйс, на дапамогу прыбег Джонстан.

Новаспечаная маці адзначыла, што да нараджэння немаўляці яна прымала супрацьзачаткавыя таблеткі і не планавала дзіця. Увесь гэты час яна дазваляла сабе ўжываць алкаголь і лётала ў адпачынак на далёкія адлегласці, што проціпаказана пры цяжарнасці. Парамедыкі, якія прыбылі на месца, прызналіся, што ўпершыню сутыкнуліся з падобным выпадкам. У выніку ўрачы агледзелі шатландку і яе дачку і заключылі, што абедзве абсалютна здаровыя.


Індыец з'еў 116 цвікоў і выжыў

У індыйскім горадзе Бунд, штат Раджастан, урачы дасталі з органаў стрававання мясцовага жыхара больш за сотню цвікоў, паведамляе Daіly Maіl.

43-гадовага пацыента Бхолу Шанкара даставілі ў бальніцу са скаргамі на боль у жываце. Рэнтген паказаў, што ў яго страўніку і кішэчніку знаходзіцца велізарная колькасць іншародных прадметаў. Мужчыну накіравалі на аперацыю, падчас якой хірургі дасталі 116 5-сантыметровых цвікоў, кавалкі металу і дроту. Шанкар не змог растлумачыць, як яны апынуліся ў яго арганізме. Пацыент знаходзіцца ў стабільным стане, яго здароўю нішто не пагражае. Паводле слоў урача Аніла Сайно, які праводзіў аперацыю, мужчыну пашанцавала, што цвікі не пракалолі органы, таму што гэта магло прывесці да смерці.

Малодшы брат Шанкара расказаў, што ў апошнія два з паловай гады мужчына прымаў лекі ад псіхічных захворванняў. Урачы падазраюць, што пацыент пакутуе на шызафрэнію.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.