Вы тут

Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа знайшлі ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені


Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа знайшлі ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені ў рэчах гуманітарнай дапамогі.


Анд­рэй Баг­да­наў  спа­чат­ку знай­шоў уз­на­га­ро­ду ве­тэ­ра­на, а ця­пер шу­кае сва­я­коў удзель­ні­ка Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

У лістападзе на сталічных вуліцах з'явіліся кантэйнеры, у якія можна здаць непатрэбнае адзенне. Рэчы, якія сюды трапляюць, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа сартуе і перадае тым, хто мае ў іх патрэбу. Аднак у красавіку ў рукі супрацоўнікам арганізацыі трапіла рэч, якую наўрад ці нехта асмеліцца прымераць, — ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені.

— Дагэтуль знаходзілі ў адзенні рознае. Народ перад тым, як несці рэчы ў кантэйнер, не заўсёды іх пераглядвае. Вось і трапляюць да нас старыя кашалькі, правы кіроўцы і нават банкаўскія карткі. Праўда, усё адзенне ў самым пачатку пасля сартавання адпраўляецца на дэзынфекцыю. Яго адпарваюць пад тэмпературай 300 градусаў. Ад паперы і пластыку пасля такога ўздзеяння нічога не застаецца. Таму не варта забываць асабістыя рэчы ў кішэнях, — расказвае Андрэй БАГДАНАЎ, галоўны спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі Чырвонага Крыжа. — Ордэн мы знайшлі не ў самім адзенні, а ў скрыні, дзе яно было. Як ён туды трапіў — таямніца. Хутчэй за ўсё, нехта паклаў разам з рэчамі, а ён выкаціўся. Цікава, што на адваротным баку ордэна шмат сажы, быццам ён пабываў на пажары.

Паколькі ўзнагарода нумарная, супрацоўнікі Чырвонага Крыжа ўзяліся за пошукі ўладальніка. Спачатку дасылалі запыты ў беларускія архівы, пасля ў Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, дзе захоўваецца інфармацыя савецкіх часоў.

— Аказалася, што належаў ордэн Іосіфу Ільічу Меляшчэню 1922 года нараджэння. Ён нарадзіўся і жыў у вёсцы Знаменка Жыткавіцкага раёна. Запыт на пошук сваякоў мы адправілі ў МУС. Працэдура не хуткая, таму пакуль чакаем адказ, — падзяліўся спецыяліст Чырвонага Крыжа па пошукавай дзейнасці Ідаэль Герэра. — Увогуле, наша арганізацыя даволі актыўна працуе ў сферы пошукаў загінулых падчас Вялікай Айчынай вайны. Пачынаючы з 1995 года да нас паступіла каля 30 тысяч запытаў на пошукі, прыкладна палова спраў была закрыта з паспяховым вынікам.

Пакуль праваахоўныя органы займаюцца пошукамі сваякоў уладальніка ордэна, Андрэй Багданаў правёў сваё невялічкае «расследаванне».

— Патэлефанаваў знаёмым з Жыткавіцкага раёна. Высветлілася, што ў Знаменцы большая частка жыхароў з прозвішчам Меляшчэня. Аднак знайшліся людзі, якія памятаюць Іосіфа Ільіча і ведаюць, дзе ён пахаваны. Кажуць, што сын яго даўно з'ехаў жыць у Мінскую вобласць, але і яму зараз павінна быць за 70. Таму спадзяёмся, што ў хуткім часе ўдасца выйсці на ўнукаў і разабрацца ў сітуацыі.

Ганна КУРАК, фота аўтара

Загаловак у газеце: Знаходка з асабістым нумарам

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.