Учора ў Мінску ў 16 гадзін пад вокнамі дома на Чыгуначнай, 126 малады чалавек разбіў палатку, паставіў крэслы — так ён збіраецца вярнуць дзяўчыну, з якой расстаўся, паведамляе the-village.me са спасылкай на tut.by.
Максіму Цімашкову, які дзяжурыць каля балкона сваёй былой дзяўчыны, 24 гады. Яго выбранніцу завуць Лена, яна вучыцца на завочным аддзяленні, працуе пасля каледжа. Паміж імі адбыўся "складаны замес".
Маладыя пазнаёміліся ў 2017 годзе, год сустракаліся, потым рассталіся, таму што Максім "закахаўся ў іншую, але ў нас з ёй не склалася". Спрабавалі сысціся, разыходзіліся і сумняваліся адзін у адным.
"Колькі разоў мы "блочылі" адзін аднаго! Але з іншымі дзяўчатамі я разумеў, што гэта не тое. Я прыняў рашэнне за яе змагацца. Але яна сказала, што не хоча даваць мне ілжывых надзей, таму я вырашыў, што надзея павінна памерці тут".
Максім вырашыў начаваць у намёце, ён узяў з сабой падушкі, коўдры і наштосьці мангал са свечкай. Раніцай збіраўся паехаць дадому, а сёння вечарам вернуцца.
"У мяне не тунэльнае мысленне, я разумею, што ёсць іншыя дзяўчыны і жыццё працягнецца. Але я б памёр за яе. Яна кажа, што кахае мяне, значыць, я павінен тут заставацца. Чакаю, што яна выйдзе, даруе мне і мы будзем зноў разам. Я б хацеў з ёй ажаніцца, але вось так дзіўна складаецца лёс", - кажа Максім.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».