БПС-Ашчадбанк з 23 мая запускае ў рэжыме доследнай эксплуатацыі сэрвіс аплаты за праезд у наземным транспарце горада Мінска з дапамогай банкаўскіх бескантактавых картак. На стадыі пілот-праекта тэхналогія будзе даступная на трамвайным маршруце № 6, які курсіруе паміж Серабранкай і Зялёным Лугам, інфармуе сайт банка.
Плаціць за праезд можна будзе бескантактавы карткай любога банка. Сэрвіс падтрымлівае аплату картамі плацежных сістэм Visa, Mastercard і Белкарт. Акрамя таго, можна будзе разлічыцца ў транспарце з дапамогай смартфона, бірулек, гадзінніка і іншых мабільных прылад з падтрымкай тэхналогіі NFC. Спачатку сэрвіс будзе даступны ў 30 трамваях сталічнага маршруту № 6. Пры паспяховай рэалізацыі пілот-праекта БПС-Ашчадбанк плануе маштабаванне сэрвісу на ўвесь грамадскі транспарт горада Мінска.
Працэс аплаты просты: трэба дастаць картку для аплаты і паднесці яе да валідатара, дачакацца гукавога сігналу і тэкставага паведамлення. Кошт разавага праезду роўны кошту звычайнага папяровага талона - 60 капеек.
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.
З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?