Вы тут

Футбольны клуб "Дынама Мінск" можа змяніць уладальніка


Эканамічны суд сталіцы 21 мая прыступіў да разгляду іска упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама аб змене ўладальніка футбольнага клуба «Дынама Мінск», інфармуюць «Мінск-Навіны».


У цяперашні час каля 57% акцый клуба належаць асноўнаму ўладальніку кампаніі «Трайпл» Юрыю Чыжу. Мінгарвыканкам валодае прыкладна 26%. У іскавой заяве ўтрымліваецца патрабаванне прызнаць несапраўдным рашэнне аб выпуску 108 простых акцый футбольнага клуба «Дынама Мінск» ад 9 снежня 1999 г. Менавіта тады «Трайпл» увайшоў у склад заснавальнікаў і атрымаў 40 акцый клуба.

Па сцвярджэнні боку істца, акцыі не былі зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таму не маглі быць набыты. Пасля набыцця яны не прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю.

Пазіцыя «Трайпла» складаецца ў тым, што іск не можа быць прызнаны сапраўдным, паколькі скончыўся тэрмін іскавай даўнасці.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.