Вы тут

"Укртранснафта" аднавіла транзіт нафты ў краіны ЕС


АТ "Укртранснафта" сёння аднавіла прыём расійскай нафты на лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Мазыр" для далейшай яе транспарціроўкі ў напрамку еўрапейскіх спажыўцоў. Пра гэта гаворыцца ў заяве ўкраінскай кампаніі ў Facebook, паведамляе БЕЛТА.


Гатоўнасць прымаць нафту пацвердзілі ў пункце "Фенешлітке" (Венгрыя), таму "Укртранснафта" аднавіла транзіт сыравіны для венгерскіх спажыўцоў.

Сістэма нафтаправода "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну. 24 красавіка Польшча на нявызначаны тэрмін спыніла транзіт нафты. 25 красавіка гэтая зрабіла і Украіна, пазней транзіт аднаўляўся, а затым зноў прыпыняўся з-за адсутнасці свабодных рэзервуараў на ўкраінскай тэрыторыі для адпампоўкі бруднай нафты, якая знаходзіцца ў трубаправодзе.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.