Вы тут

Рыбакоў: Няўзгодненых пытанняў з РФ па ўрэгуляванні сітуацыі з нафтай няма


Паміж беларускім і расійскім бакамі няма няўзгодненых пытанняў, якія маглі б перашкодзіць рэалізацыі дарожнай карты па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі нафты. Аб гэтым заявіў БЕЛТА старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, каменціруючы вынікі праведзеных 20 мая ў Маскве перагавораў па нафтавай тэматыцы.


"Няма няўзгодненых пытанняў, якія нам не дазвалялі б рухацца па гэтай дарожнай карце. Ёсць нюансы тэхнічнага характару", - сказаў Андрэй Рыбакоў.

Перагаворы праходзілі ў расійскай кампаніі "Транснафта" з удзелам намесніка міністра энергетыкі Расіі Паўла Сарокіна. "Асноўныя пытанні, што абмяркоўваліся, - гэта дарожная карта, якую мы анансавалі 19 мая, па замяшчэнні няякаснай нафты якаснай як на транзітных напрамках, так і ў поўным аб'ёме для патрэбнасцей Беларусі, - растлумачыў Андрэй Рыбакоў. - Базавы тэхнічны варыянт дарожнай карты не мае ніякіх змяненняў. Абмеркаванне вялося па нюансах. У такой няштатнай сітуацыі нейкія новыя пытанні заўсёды будуць узнікаць, яны патрабуюць пастаяннага кантролю і ўвагі з боку як дзяржаўных органаў, так і суб'ектаў гаспадарання".

Паводле слоў старшыні "Белнафтахіма", бакі яшчэ раз зверылі пазіцыі, прагаварылі яшчэ раз дарожную карту. "Беларускі бок з 19 мая яе ўжо рэалізоўвае, - заўважыў ён. - Першым этапам ідуць дакументарныя рэчы: увесь гэты тыдзень мы павінны забяспечыць падтрымку рэалізацыі гэтай карты юрыдычнымі дакументамі, дагаворнымі адносінамі. Над гэтым цяпер нашы спецыялісты працуюць, я думаю, што мы ўкладзёмся ў тэрміны. Няма сумненняў, што на гэтым этапе нічога невырашальнага няма. Таму, можна сказаць, што тая дарожная карта, якая была вызначана віцэ-прэм'ерамі Беларусі і Расіі Ігарам Ляшэнкам і Дзмітрыем Козакам, пачала рэалізоўвацца".

Закранаючы сітуацыю з пастаўкамі сыравіны на "Нафтан", які пакуль загружаны толькі напалавіну, Андрэй Рыбакоў падкрэсліў: "У гэтай дарожнай карце ёсць дакладнае разуменне, як у далейшым забяспечыць загрузку "Нафтана", якая была вызначана памесячна гадавым бізнес-планам. Разуменне ёсць, разлічваем на хутчэйшае аднаўленне яго штатнай загрузкі".

Гаворачы аб аднаўленні транзіту расійскай нафты ў напрамку Еўропы, старшыня "Белнафтахіма" адзначыў, што вырашэнне гэтага пытання залежыць не толькі і не столькі ад Беларусі. "Мы са свайго боку ўсе тэхнічныя магчымасці гатовы задзейнічаць і бачым, як гэта рабіць. Далей ужо размова ідзе аб сумежных дзяржавах і іх магчымасцях. Чакаем, калі пачнуцца адпаведныя мерапрыемствы па аднаўленні транзітнага патоку", - сказаў Андрэй Рыбакоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску. 

Грамадства

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Мэта праекта — на прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як можна палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай.

Грамадства

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Разам з 9-гадовай дачкой раскрывае сакрэты.