Вы тут

Андрэйчанка прыняў удзел у пасяджэнні Савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ


20 мая старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у пасяджэнні Савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ у Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка), паведамляе прэс-служба ніжняй палаты беларускага парламента.


Фота: duma.gov.ru

У пасяджэнні ўдзельнічалі дэлегацыі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. У якасці назіральнікаў прысутнічалі прадстаўнікі Сербіі.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі прыярытэты старшынства Кыргызскай Рэспублікі ў АДКБ у 2019 годзе, вынікі дзейнасці Пастаяннага савета АДКБ па ўдасканаленні інстытуцыйных асноў Арганізацыі, актуальныя пытанні процідзеяння выклікам і пагрозам калектыўнай бяспекі, гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ на 2016 - 2020 гады, узаемадзеяння парламенцкіх дэлегацый краін АДКБ у Парламенцкай асамблеі АБСЕ, арганізацыю працы групы міжнародных назіральнікаў ПА АДКБ па назіранні за пазачарговымі выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан. Акрамя таго, быў удакладнены план работы ПА АДКБ на 2019 год.

Уладзімір Андрэйчанка праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб выніках Міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ «Адзін пояс, адзін шлях: паглыбленне супрацоўніцтва ў імя ўстойлівага развіцця і росквіту», якое адбылося 29 - 30 красавіка ў Мінску.

Фота: duma.gov.ru

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама распавёў аб асноўных выніках дзейнасці беларускай парламенцкай дэлегацыі ў ПА АБСЕ. У прыватнасці ён адзначыў, што па ініцыятыве беларускага боку пры актыўнай падтрымцы дзяржаў - членаў АДКБ Парламенцкай асамблеяй АБСЕ быў прыняты шэраг рэзалюцый па такіх важных пытаннях, як супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, барацьба з гандлем людзьмі і распаўсюджваннем наркотыкаў, прасоўванне зялёнай і лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ.

Уладзімір.Андрэйчанка таксама паведаміў пра праект чарговай беларускай рэзалюцыі «Стратэгічнае прагназаванне ў галінах навукі, тэхналогій і інавацый для ўстойлівага развіцця», якая падрыхтавана да летняй сесіі ПА АБСЕ.  Зараз праект праходзіць працэдуру збору подпісаў для ўнясення ў якасці дадатковага пункта ў парадак дня сесіі Арганізацыі, якая адбудзецца ў ліпені 2019 года ў Люксембургу. Беларускі парламентарый выказаў надзею на цеснае супрацоўніцтва калег краін АДКБ у прыняцці рэзалюцыі.

Прапановы беларускага боку былі аднагалосна падтрыманы ўдзельнікамі пасяджэння.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.