Вы тут

Запрашаем на творчую сустрэчу з Людмілай Рублеўскай!


22 мая ў 18.30 у кніжнай краме “Книги и книжечки” (пр-т Незалежнасці, 14) адбудзецца творчая сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Літаратарка пазнаёміць наведвальнікаў з серыяй раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча”, якая выходзіць у Выдавецкім доме “Звязда” з 2012 года, раскажа пра сваю новую кнігу “Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара” гэтай серыі, падзеліцца цікавымі фактамі са здымак фільма па сваіх фантасмагарычных раманах.


Творы распавядаюць чытачам пра неверагодныя, захапляльныя прыгоды шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вернага спадарожніка доктара Баўтрамея Лёдніка. Падзеі гістарычнага фэнтэзі адбываюцца ў XVIII стагоддзі – у эпоху авантурыстаў і алхімікаў, рыцараў і чароўных дам, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў.

Чакаем вас!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.