Вы тут

Пяты міжнародны велакарнавал «Viva Ровар!» прайшоў у Мінску


Сёлетні фестываль стаў цэнтральнай падзеяй велатыдня, цягам якога адбываліся  спаборніцтвы па веласпорце, у тым ліку шасейныя велагонкі, Кубак і Гран-пры Мінска. І, як сцвярджаюць арганізатары, стаў рэкордным – у ім узялі ўдзел каля 22 тысяч чалавек. А калона велапараду, які рушыў ад стэлы "Мінск – горад-герой" да "Мінск-Арэны" і назад, расцягнулася на кіламетр! Удзел у мерапрыемстве ўзялі не толькі аматары актыўнага ладу жыцця з розных гарадоў Беларусі і замежных краін, але таксама вядомыя спартсмены Наталля Цылінская, Аляксандр Багдановіч, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, папулярныя медыяперсоны, артысты і тэлевядучыя.


Па традыцыі многія ўдзельнікі прыехалі ў адмысловых касцюмах і прадэманстравалі, што няма межаў крэатыву: вышыванкі і сцімпанк, казачныя адзінарогі і сярэднявечныя рыцары, эльфы і вікінгі, плюшавыя цацкі і персанажы фільмаў, стылягі і супергероі, нават несезонны Дзед Мароз – каго толькі не сустрэнеш у велакалоне! Дарэчы, акрамя веласіпедаў, многія выбралі і іншыя спосабы перасоўвання – гіраскутары, самакаты, ролікі.

У парку Перамогі, дзе размясціліся асноўныя пляцоўкі фестывалю, цягам усяго дня ішлі   канцэртная праграма з удзелам гуртоў Akute, B:N, гасцей з Расіі "Ронда" і #2Машы, карпаратыўныя і сямейныя конкурсы, працавалі веламайстэрні і фудкорт, былі зладжаны шматлікія фотазоны і гульнявыя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».