Вы тут

Андрэйчанка прымае ўдзел у мерапрыемствах ПА АДКБ


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка прымае ўдзел у мерапрыемствах Парламенцкай Асамблеі АДКБ, якія праходзяць у Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка). Пра гэта паведамляе прэс-служба ніжняй палаты беларускага парламента.


Падчас сустрэчы са спікерам парламента Кыргызстана.

19 мая 2019 года Уладзімір Андрэйчанка правёў двухбаковыя сустрэчы з торага Жагорку Кенеша (спікерам парламента) Кыргызскай Рэспублікі Дастанам Джумабековым і са старшынёй Мажыліса (ніжняй палаты) парламента Рэспублікі Казахстан Нурланам Нігматуліным.

У ходзе сустрэч былі абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў парламенцкім і іншых вымярэннях.

Ула­дзі­мір Андрэйчанка і Дастан Джумабеков.

Рэгіянальнае партнёрства

Як адзначыў Дастан Джумабеков, Кыргызстан надае асаблівае значэнне развіццю дружалюбных адносін з Рэспублікай Беларусь на аснове ўзаемнага даверу і дыялогу. Ёсць зацікаўленасць у далейшым яго пашырэнні, у тым ліку на міжрэгіянальным узроўні. Для гэтага ёсць усе неабходныя перадумовы. У іх ліку - год развіцця рэгіёнаў і цыфравізацыі, які праводзіцца ў краіне, высокія папулярнасць і попыт на прадукцыю беларускіх вытворцаў, пачынаючы ад прадуктаў харчавання, заканчваючы прадукцыяй машынабудавання.

Уладзімір Андрэйчанка пацвердзіў зацікаўленасць і гатоўнасць у развіцці супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Пры гэтым было прапанавана надаць больш сур'ёзную ўвагу развіццю ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі, медыцыны і па іншых, не менш цікавых за  гандлёва-эканамічны, напрамках. Што тычыцца эканомікі, то была адзначана важнасць у пашырэнні не толькі гандлю, але і вытворчай кааперацыі з мэтай выхаду на рынкі трэціх краін, перш за ўсё ЕАЭС.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаўся за ўмацаванне прававой асновы міжпарламенцкага супрацоўніцтва. З гэтай мэтай было прапанавана падпісаць адпаведнае пагадненне паміж двума заканадаўчымі органамі.

Ула­дзі­мір Андрэйчанка і Нурлан Нігматулін.

Мільярд выканальны

У ходзе сустрэчы са Старшынёй Мажыліса парламента Рэспублікі Казахстан Нурланам Нігматуліным былі адзначаны інтэнсіўны дыялог, цесныя і даверныя адносіны, якія развіваюцца паміж дзвюма дзяржавамі і іх парламентамі. Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі, што асаблівая заслуга ў дасягненні высокага ўзроўню двухбаковага супрацоўніцтва належыць прэзідэнтам дзяржаў.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб ходзе падрыхтоўкі да маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, якія пройдуць 9 чэрвеня 2019 года, і назіранні за імі ў складзе адпаведных місій міжпарламенцкіх арганізацый, чарговай штогадовай сесіі ПА АБСЕ, падчас якой плануецца разгляд праекта беларускай рэзалюцыі па тэматыцы «Умацаванне супрацоўніцтва у сферы тэхналагічнага прагназавання», правядзенню ў верасні гэтага года 4-ай нарады спікераў парламентаў краін Еўразіі, якая рыхтуецца парламентам Казахстана.

Вялікая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена пытанням умацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі прадпрыемстваў дзвюх краін, умацавання міжкультурных сувязей Беларусі і Казахстана.

Па выніках сустрэчы Нурлан Нігматулін выказаў упэўненасць у тым, што задача, пастаўленая прэзідэнтамі дзвюх краін па выхаду на тавараабарот у 1 мільярд долараў, цалкам выканальная. Паводле яго слоў, парламент Казахстана будзе аказваць усё неабходнае садзейнічанне вырашэнню гэтай і іншых актуальных задач развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з брацкай Беларуссю.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота: прэс-служба Палаты прадстаўнікоў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.