Вы тут

СК аб смерці інспектара ДАІ: асноўная версія — суіцыд


Увечары 16 мая краіну скалыхнула вестка аб жудасным злачынстве. У лесе ў Магілёўскім раёне было знойдзена цела забітага 22-гадовага інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча. З’явілася інфармацыя пра тое, што незадоўга да гібелі лейтэнант адправіўся на расследаванне дарожна-транспартнага злачынства. Неўзабаве з яго нумара паступіла паведамленне на Viber пра аўтамабіль маркі «Волга» з расійскімі нумарамі. 


Афіцэра пахавалі ў суботу. Але дагэтуль у гэтай справе, ход расследавання якой кантралюе асабіста кіраўнік Следчага камітэта, засталося шмат нявысветленых пытанняў. Сёння над імі крыху прыўзнялі заслону. 

— Вялікую складанасць у разуменні таго, што адбылося, стваралі інфармацыйныя ўкіды, якія суправаджалі гэтую сітуацыю на працягу першапачатковых следчых дзеянняў. Гэта шмат каго ўводзіла ў зман, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. 

— Адпрацоўваліся розныя версіі здарэння, — расказаў начальнік галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Яўген Архірэеў. — Правяраліся абставіны службовай дзейнасці супрацоўніка міліцыі, яго асабістае жыццё, апошнія стасункі. Інфармацыя аб магчымым выкраданні афіцэра з выкарыстаннем чорнай «Волгі» не пацвердзілася.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Максім Свірыд зазначыў, што на запісах камер вонкавага відэаназірання, устаноўленых на вуліцах Першамайскай і Крупскай у Магілёве, з 18 да 21 гадзін 16 мая ніякай чорнай «Волгі» не было. 

— Аналіз сабранай інфармацыі дазваляе казаць, што асноўная версія таго, што здарылася, — суіцыд, — сказаў Яўген Архірэеў. — Следства высветліла ўсе дзеянні Яўгена Патаповіча ў дзень яго гібелі да 18 гадзін, калі ён дабраўся на спадарожным аўтамабілі да чыгуначнага пераезду ў раёне вуліц Першамайскай і Вакзальнай. Трэба сказаць, што ён самастойна прыняў рашэнне паехаць у гэтае месца, праігнараваўшы ўказанне аператыўнага дзяжурнага адправіцца на афармленне ДТЗ, якое здарылася на Арлоўскім завулку.

Падчас агляду месца злачынства быў знойдзены пісталет афіцэра, два магазіны, яго асабістыя рэчы. Таксама ў гэты спіс трапілі... тры пакункі дроў, вадкасць для распалу, дакументы і іншыя асабістыя рэчы. 

Па дадзеных следства, іх Яўген Патаповіч набыў каля 11 гадзін у адной з гандлёвых кропак абласнога цэнтра. 

Кадры з камер, устаноўленых у краме, былі прадэманстраваны журналістам. 

— На целе загінулага няма ніякіх пашкоджанняў, акрамя кулявога ранення, — працягнуў Яўген Архірэеў. — Рукі міліцыянера знаходзіліся ў становішчы, з якога можна было зрабіць стрэл. Сляды крыві знойдзены на правай руцэ нябожчыка. 

У сваю чаргу, Максім Свірыд спыніўся на дэталізацыі дадзеных з тэлефона загінулага інспектара. 16 мая з 11 да 13 гадзін ён быў на месцы, дзе пазней было знойдзена цела. Супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій вывучылі ноўтбук Яўгена Патаповіча. Аказалася, што 1 красавіка ён падрыхтаваў і накіраваў шэраг паведамленняў з тэкстам суіцыдальнай скіраванасці. Акрамя таго, следства мае дадзеныя пра тое, што афіцэр меў намер забіць сябе ў красавіку. 

Зараз аператыўнікі шукаюць кіроўцу аўтамабіля, які мог давезці увечары 16 мая Яўгена Патаповіча фактычна да месца здарэння. 

Расследаванне справы працягваецца. 

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Летась Падатковы кодэкс Беларусі зазнаў істотныя змяненні.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Любачка і На варце маёмасці.

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.