Уладзімір Зяленскі абвясціў аб роспуску Вярхоўнай Рады Украіны
Уладзімір Зяленскі абвясціў аб роспуску Вярхоўнай Рады Украіны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які сёння прыняў прысягу кіраўніка дзяржавы, абвясціў аб роспуску Вярхоўнай Рады. Пра гэта ён заявіў падчас выступу ў сесійнай зале парламента, паведамляе 112.ua
"Я распускаю Вярхоўную Раду восьмага склікання", - абвясціў кіраўнік украінскай дзяржавы.