Вы тут

У Мінску затрыманы чатыры закладчыкі псіхатропаў


На праспекце Ракасоўскага супрацоўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама і Ленінскага РУУС пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу затрымалі чацвярых мінчукоў, якія працавалі на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў, паведамляе прэс-служба МУС.


З усёй кампаніі праблем з законам раней не меў толькі адзін, 1987 года нараджэння. Астатнія змоўшчыкі, 40-гадовы, 25-гадовы, а таксама 31-гадовы ўладальнік жылля, дзе фасавалі псіхатропы, былі раней судзімыя за абарот наркотыкаў, крадзеж і забойства. Злачынны квартэт «працаваў» на тэрыторыі сталіцы 3 месяцы. Затрыманыя забіралі закладкі з буйнымі партыямі альфа-PVP, фасавалі на дробныя дозы і распаўсюджвалі шляхам закладак схованак. У момант затрымання саўдзельнікі планавалі размеркаваць па памерах 49,7 грама сінтэтыкі.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 КК (незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў, учыненыя ў буйным памеры). Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.