Вы тут

У Літве пачалося датэрміновае галасаванне ў II туры прэзідэнцкіх выбараў


Датэрміновае галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў пачалося ў панядзелак у Літве. Адначасова грамадзяне датэрмінова галасуюць за дэпутатаў Еўрапарламента. Як паведаміла Галоўная выбарчая камісія, ўчасткі адкрыліся ў 08:00 па мясцовым часе па ўсёй краіне ў будынках самакіраванняў, інфармуе ТАСС.


"Прагаласаваць датэрмінова маюць магчымасць тыя, хто па тых ці іншых прычынах не змогуць прыйсці да выбарчых урнаў у асноўны дзень галасавання ў нядзелю", - адзначыла старшыня камісіі Лаура Мацьёшайтытэ.

Датэрміновае галасаванне звычайна праводзіцца на працягу двух дзён. На гэтых выбарах прынята рашэнне падоўжыць яго да пяці дзён. Так было і ў першым туры, калі датэрмінова прагаласавала рэкордная колькасць выбаршчыкаў: каля 10% з 2,472 млн чалавек, якія маюць права голасу.

З дзевяці кандыдатаў, якія прэтэндавалі на пасаду кіраўніка дзяржавы, у другі тур выйшлі 44-гадовая экс-міністр фінансаў Інгрыда Шыманітэ і 54-гадовы эканаміст Гітанас Наўседа. Яны атрымалі адпаведна 31,13% і 30,94% галасоў, розніца склала ўсяго 5323 галасы. На думку экспертаў, шанцы прэтэндэнтаў прыкладна роўныя.

Адначасова грамадзяне абіраюць дэпутатаў Еўрапарламента. За Літвой у ім замацавана 11 месцаў. Да 2009 года краіну прадстаўлялі 13 дэпутатаў. Квота рэспублікі зменшылася пасля прыняцця ў супольнасць новых членаў. На 11 мандатаў прэтэндуюць 302 кандыдаты ад палітычных партый і грамадскіх выбарчых камітэтаў, гэта значыць, амаль 30 чалавек на месца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».