Вы тут

Парашэнка звольніў Турчынава з пасады сакратара Савета нацбяспекі Украіны


Дзеючы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка звольніў Аляксандра Турчынава з пасады сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА). Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ўказ на сайце Адміністрацыі прэзідэнта.


Фота: rbc.ua

Турчынаў звольнены адпаведным указам ад 19 мая.

"Звольніць Турчынава Аляксандра Валянцінавіча з пасады Сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны", - гаворыцца ў тэксце ўказу.

Раней паведамлялася, што Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў 17 мая падаў у адстаўку.

"У сувязі з спыненнем паўнамоцтваў прэзідэнта Украіны, які прызначаў мяне на пасаду, прашу разгледзець пытанне аб спыненні ў адпаведнасці з заканадаўствам маіх паўнамоцтваў як сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны", - адзначыў Турчынаў у сваёй заяве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».