Вы тут

Google абмяжоўвае выкарыстанне Android кампаніяй Huawei


Google адключыць вытворцу тэлефонаў Huawei ад некаторых абнаўленняў аперацыйнай сістэмы Android, паведамляе ВВС.


Новыя смартфоны, выпушчаныя кампаніяй, таксама страцяць доступ да крамы дадаткаў Google і папулярных дадаткаў, такіх як YouTube і Maps.

Гэта адбылося пасля таго, як адміністрацыя Трампа ўнесла Huawei у спіс кампаній, з якімі амерыканскія фірмы не могуць гандляваць, калі ў іх няма спецыяльнай ліцэнзіі амерыканскіх уладаў.

У заяве Google гаворыцца, што кампанія "дзейнічае ў адпаведнасці з указам і вывучае наступствы".

Huawei ад каментароў адмовілася.

Huawei па-ранейшаму можа выкарыстоўваць версію аперацыйнай сістэмы Android, даступную на ўмовах ліцэнзіі з адкрытым зыходным кодам.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.