Вы тут

У Мінску "замініравалі" ГЦ "Галерэя". Заведзена крымінальная справа


Па факце паведамлення аб ілжывым мініраванні ТЦ "Галерэя" распачата крымінальная справа, гаворыцца ў telegram-канале Следчага камітэта Беларусі.


Па дадзеных следства, увечары 18 мая ў міліцыю паступіла паведамленне ад неўстаноўленай асобы аб тым, што ў гандлёва-забаўляльным цэнтры "Галерэя" ў Мінску закладзена выбуховае прыстасаванне.

На месца здарэння выбывалі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы. Сёння, 19 мая, агляд месца здарэння завершаны. Выбуховых прыладаў не выяўлена.

Цэнтральным (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце заведама фальшывага паведамлення аб небяспецы па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса.

У цяперашні час працягваецца правядзенне неадкладных следчых дзеянняў, устанаўліваецца асоба падазронага.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».