Вы тут

«Еўрабачанне-2020» пройдзе ў Нідэрландах


Найбуйнейшае ў свеце неспартыўнае тэлешоу — фінал 64-га міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне» — завяршылася ў ноч з 18 на 19 мая ў Ізраілі. За тытул новага пераможцы і магчымасць правесці конкурс у наступным годзе спаборнічалі выканаўцы з 26 краін.


Паводле галасавання нацыянальных журы найбольшую колькасць балаў атрымаў прадстаўнік Швецыі Джон Лундвік — 239 балаў, крыху меней было ў Паўночнай Македоніі (237) і Нідэрландаў (231). Замыкаў выніковую табліцу а’спявак з Іспаніі (7 балаў). У ЗЕНЫ было 18 балаў і 22 месца.

Зрэшты, для Беларусі сёлетняе «Еўрабачанне» ўсё ж не прайшло без скандалаў: нацыянальнае журы нашай краіны дыскваліфікавалі, а пастаўленыя 5 суддзямі анулявалі... за некалькі гадзін да фіналу шоу. Прычынай стала парушэнне правілаў — удзельнікі журы расказалі ў інтэрв’ю беларускаму інтэрнет-парталу пра свае сімпатыі ў паўфінале. Паводле рэгламенту «Еўрабачання», рабіць гэтага да заканчэння творчага спаборніцтва катэгарыча нельга — і падобнае абмежаванне дзейнічае ўжо не першы год. Так што ў фінале конкурсу Еўрапейскі вяшчальны саюз замест балаў беларускага журы выкарыстаў cярэднія велічыні (як паведамілі арганізатары, гэтыя лічбы, так званы «рэзервовы кошык» для форс-мажорных сітуацый, былі сфарміраваны на падставе сярэдніх ацэнак Расіі, Грузіі, Арменіі і Азербайджана). А вось на галасаванні гледачоў гэты інцыдэнт ніяк не адбіўся.

І менавіта ацэнкі тэлегледачоў з 41 краіны-удзельніцы сёлетняга шоу на 50% вызначылі канчатковыя вынікі. Тым больш, ацэнкі публікі пачыналі абвяшчаць... з канца табліцы журы. Беларусь атрымала 13 балаў і заняла 25-е, перадапошняе месца. Найбольшую колькасць балаў гледачоў — 291 — атрымала Нарвегія, аднак перамогі гэты вынік не прынёс. Па суме балаў, абвешчаных а 2-й гадзіне ночы, трыумфатарам стаў... Дункан Лоўрэнс з Нідэрландаў (261 бал гледачоў). Словам, як і прадракалі букмекеру. Другую прыступку п’едэсталу з разрывам амаль у 30 балаў заняў Махмуд з Італіі. 

...Акрамя таго, напярэдадні фіналу былі ўручаны тры прэміі імя заснавальніка шоу «Еўрабачанне» Марселя Безенсона — прэмію прэсы (па большасці галасоў акрэдытаваных СМІ) атрымаў прадстаўнік Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс, узнагароду за артыстычнасць (паводле галасавання каментатараў) уручылі Кейт Мілер-Хайдке з Аўстраліі, а прэмію кампазітараў (яе прысуджаюць, уласна, па меркаванні кампазітараў—членаў нацыянальных журы) прадзюсары ЕВС перадалі аўтарам конкурснай песні Махмуда з Італіі, Дардусту і Чарлі Чарльзу.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота: eurovision.tv

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.