Вы тут

Майстар-клас па валянні працягне цыкл "Беларускія рамёствы"


Грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на майстар-клас па валянні з воўны ў межах цыкла майстар-класаў "Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць".


— Думаеце, валёнкі можна насіць толькі зімой? А вось мастачка Наталля Цэван ведае, як даць валёнкам жыццё на круглы год — насіць іх як стылёвы аксэсуар: на сукенцы ці шалі ў якасці брошкі, на сумцы ці з ключамі як бірульку або як упрыгожанне для валасоў, — расказваюць арганізатары.

Майстар-клас пройдзе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 22 мая. Пачатак у 18 гадзін. Кошт — 20 рублёў. Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя.

Нагадаем, у межах цыкла майстар-класаў "Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць" вас чакаюць майстар-класы па пляценні паясоў на бердзечках, выцінанцы, стварэнні маляваных дываноў, вышыўцы, кераміцы і інш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».