Вы тут

Мультыспартыўная гонка Аlfа-Bаnk Mіnsk Trіаthlоn адбудзецца 21 ліпеня


Каля тысячы чалавек праплывуць у Мінскім моры, праедуць на веласіпедзе да цэнтра горада, пасля чаго пяройдуць на бег. Прайсці выпрабаванне «жалезнага чалавека» можа кожны ахвотны.


Упершыню гонка па трыятлоне перасячэ цэнтр сталіцы. Пачнецца спаборніцтва з хуткаснага заплыву ад Цэнтра паруснага спорту. Потым удзельнікам трэба будзе даехаць на веласіпедзе да Палаца спорту, пасля чаго прабегчы ў цэнтры Мінска. Падчас турніру, як і на паўмарафоне, будуць перакрытыя цэнтральныя вуліцы, у тым ліку праспект Пераможцаў. Дыстанцыя турніру ў параўнанні з мінулым годам павялічана ўдвая — з 1/8 да 1/4 Іrоnmаn, аднак, ва ўдзельнікаў таксама будзе магчымасць выбраць маршрут удвая карацейшы. Спаборніцтва збярэ каля тысячы чалавек з розных краін свету, гэта ў 2,5 раза больш, чым годам раней. Сёння сярод заяўленых прафесійных спартсменаў і аматараў прадстаўнікі васьмі краін, у тым ліку ЗША і Егіпта. Большасць слотаў ужо занята, найбольшай папулярнасцю карыстаецца катэгорыя 1/4 Іrоnmаn. У ёй плануе выступіць таксама самая вядомая і тытулаваная трыятланістка СНД, беларуска Ганна Максімава.

У Мінску таксама пройдзе дзіцячая гонка TrіKіds. Дзяцей ад 6 да 10 гадоў чакае забег на 500 м, а хлопцам і дзяўчатам ад 11 да 13 гадоў трэба будзе праплысці 100 м і прабегчы 1 км.

Кожны ўдзельнік атрымае стартавы пакет, у які ўключаны майка, плавальная шапачка, заплечнік, нумар з паясной гумкай, чып электроннай адзнакі, Rасеbооk і страхоўка. На фінішы ўсім удзельнікам уручаць па медалі.

Напярэдадні турніру праходзяць бясплатныя трэніроўкі, кожны ахвотны можа прайсці базавы курс і за два месяцы падрыхтаваць сябе да гонкі.

«Пасля леташняга старту мы ўлічылі дапушчаныя памылкі і абралі іншы маршрут. Цяпер гэта будзе не толькі складаная і захапляльная гонка, але і прыгожае мерапрыемства для гледачоў, — запэўнівае арганізатар спаборніцтваў і родапачынальнік беларускага трыятлона Дзмітрый Талкачоў. — Тыя, хто прыступіў да трэніровак з пачатку года, ужо даволі добра падрыхтаваныя. Дзякуючы такому падыходу ўпэўнены, атрымаецца пазбегнуць інцыдэнтаў, калі людзі пераадольваюць маршрут з апошніх сіл. Мы ўсё ж сочым за тым, каб трыятлон мацаваў здароўе і тонус, а для гэтага рыхтуемся да гонкі паступова».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: У цэнтры Мінска пройдзе марафон «жалезнага чалавека»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».